Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

1. 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, адбыўся пажар, у выніку якога быў моцна пашкоджаны будынак галоўнай марыйнай святыні нашай Айчыны.
Каталіцкія біскупы Беларусі заклікаюць усіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў нядзелю Спаслання Духа Святога, 23 мая, з асаблівай руплівасцю маліцца ў інтэнцыі адбудовы будслаўскага касцёла і далучыцца да матэрыяльнай дапамогі праз складанне ахвяраванняў, збор якіх будзе праводзіцца пасля святых Імшаў у кожнай парафіі нашай краіны.

2. Сёння заканчваецца катэхетычны і фармацыйны год у нашай парафіі. Шчыра дзякуем кожнаму, хто ў гэтым годзе дапамагаў у душпастырстве дзяцей і моладзі сваім ахвярным служэннем. Няхай Пан Бог шчодра адудзячыць усім, хто ў разнастайны спосаб нас падтрымліваў і дапамагаў. Дзякуем Пану Богу за Вас і Вашае служэннне!

3. У маі штодня у капліцы а 18.45 адбываецца ”Маёвае набажэнства” у гонар Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.

4. У аўторак у 18.30 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага, у сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.