Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні прыпадае:
1 чэрвеня (аўторак) - Успамін св. Юстына, мучаніка
3 чэрвеня (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. Абавязковае свята. Святыя Імша а 8.30, 12.00 і 19.00.
5 чэрвеня (субота) - Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
1. На гэтым тыдні прыпадае:
Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. Запрашаем ЛСА разам з бацькамі на супольную малітву.
Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
- Падчас летняга адпачынку не будзе св. Імшы а 12 гадз.
- Традыцыйна запрашаем на ўсяночную адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Адарацыя пачнецца пасля святой Імшы на 19.00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: Молімся аб добрым адпачынку падчас вакацый і водпуску для нас, аб трывалых Божых плённах летняга адпачынку для нашых дзетак. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.
2. Праз увесь месяц чэрвень штодня ў капліцы а 18.00 будзе адбывацца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і “Чэрвеньскае набажэнства” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю а 18.30 перад св. Імшы.
3. Нагадваем, што з 1 чэрвеня змяняецца расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў. У буднія дні св. Імша будзе толькі а 19.00, а нядзельная вечаровая св. Імша пераносіцца з 18.00 на 19.00.
Расклад набажэнстваў:
- Святая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
- у суботу і будні: 19.00
4. У суботу 5 чэрвеня свой дзень нараджэння святкуе кс. Уладзімір. Запрашаем да супольнай малітве ў яго інтэнцыі.
5. 6 чэрвеня 2021 г. а 10.00 гадзіне адбудзецца ўрачыстая святая Імша і агульнамінская працэсія Божага Цела на прыкасцёльнай тэрыторыі парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
6. У аўторак у 18.30 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага, у сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

