Навіны і аб’явы
Божа, благаславі Беларусь! — гэта была першая малітва, якая прагучала ў нашай капліцы ў 2021 годзе. Малітва за Айчыну гучала з глыбіні сэрца нашай моладзі, аб’яднанай у Душпастырстве Моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам». Ужо традыцыйна маладыя людзі ў першыя хвіліны Новага года стаяць на каленях у цішыні перад Езусам у Найсвяцейшым Сакрамэнце. Далей урачыста спяваюць Te Deum — “Цябе Бога праслаўляем”, а гэтым разам яшчэ і гімн “Магутны Божа”.
Дзень 8 студзеня падлеткавы хор Аgape правёў разам. «Усё пачалося ў капліцы, дзе мы з ксяндзом Алегам маліліся за наш хор на святой Імшы», — распавядае сястра Мар'яна Алешчык CSFN.
Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
1. Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў - каляда. Картачкі з адрасам можна прыносіць ў закрыстыю. Перад тым, як прыйсці да вас, мы спачатку патэлефануем.
Падрыхтавацца да гэтага візіту належыць наступным чынам:
- Пажадана (па меры магчымасці), каб уся сям’я была дома.
- У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада.
- У часе візіту належыць выключыць тэлевізар, кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.
Адразу хочам вам падзякаваць за магчымасць наведаць вашыя памяшканні, за сведчанне веры, за адкрытасць.
Хутка мінулі святы. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна нашыя сем'і збіраліся за вігілійным сталом. Ці стаяў на ім агонь з Бэтлеему? Многія з тых, хто спрычыніўся да справы распаўсюджвання Бэтлеемскага агню, згадзіліся б з думкай, што яго важнасць у поўнай меры ўсведамляецца тады, калі ў сваіх руках нясеш гэты агонь да людзей з розных парафій, з розных мясцінаў, калі тлумачыш ім сэнс гэтага сімвала хрысціянскай еднасці і салідарнасці і сам пачынаеш яго дакладна разумець – і тады ўжо немагчыма не прынесці яго ў свой дом, у сваю сям’ю.
У гэтым годзе з-за пандэміі не была прадстаўлена традыцыйная батлейка. Значыць ёсць прычына ўспомніць, як гэта было калісьці. Прапануем рэтраспектыву батлеек у нашай парафіі 2013-2019 гадоў.
Сёння ў нашай рубрыцы “Партрэт па панядзелках” пазнаёмімся з дзяўчынай, якая зазвычай працуе ўрачом-неўролагам, а апошнім часам разам з калегамі змагаецца з каранавірусам. Таксама служыць шэфам маладой дарогі ў Другой мінскай дружыне і вывучае італьянскую мову. Сустракайце – Ангеліна Гуд.
27 снежня, у парафіяльную ўрачыстасць святога Яна Евангеліста, якая ў гэтым годзе супала са святам Святой Сям’і, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў нашу парафію і ўзначаліў адпустовую святую Імшу.
Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам для нашых сем’яў. Святы Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова. Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр назарэтанак, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Мар’янну і с. Агнешку.
27 студзеня, у парафіяльную ўрачыстасць Святога Яна Евангеліста, нашу парафію наведае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Яго Эксцэленцыя ўзначаліць святую Імшу а 12-й гадзіне. Плануецца анлайн-трансляцыя.
З-за каранавіруса могуць закрыць межы, увесці масачны рэжым, забараніць канцэрты і абмежаваць паходы ў кафэ. Некаторыя нават кажуць: свет у гэтым годзе спыніўся. Але нязменным на працягу доўгага часу застаецца адно — Нараджэнне Езуса Хрыста.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








