23-24 красавіка ў Оршы праходзіў ХІV марыянскі турнір міністрантаў, на які прыбылі хлопцы з Барысава, Мінска, Оршы. Таксама, ўжо традыцыйна, у турніры прымалі ўдзел міністранты і лектары нашай парафіі.

Сустрэча была так распланавана, што быў час і на малітву і на спаборніцтвы.  

Нашая каманда заняла першае месца, тым самым чарговы раз абараніла тытул чэмпіёна гэтага турніра.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.