Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні прыпадае:
26 мая (серада) - Успамін св. Філіпа Нэры, святара
27 мая (чацвер) – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара
1. Сёння ў асаблівы спосаб малімся ў інтэнцыі адбудовы будслаўскага касцёла і далучаемся да матэрыяльнай дапамогі праз складанне ахвяраванняў, збор якіх будзе праводзіцца пасля святых Імшаў.
2. У маі штодня у капліцы а 18.45 адбываецца ”Маёвае набажэнства” у гонар Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.
3. Нагадваем, што з 1 чэрвеня змяняецца расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў. У буднія дні св. Імша будзе толькі а 19.00, а нядзельная вечаровая св. Імша пераносіцца з 18.00 на 19.00.
Расклад набажэнстваў:
Святая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
у суботу і будні: 19.00
4. У аўторак у 18.30 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага, у сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.