Навіны і аб’явы



13 сакавіка ў Магілёве прайшла моладзевая сустрэча, праграму да якой падрыхтавалі ксяндзы хрыстусоўцы і аніматары з мінскай парафіі Святога Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ. «Адчыніце дзверы Хрысту» — так гучала тэма сёлетняй сустрэчы, якая стала працягам мінулагодняга дня духоўнага засяроджання.



IV нядзеля Вялікага посту або, інакш кажучы, Laetare сімвалізуе радасць надыходзячага свята Пасхі. Але ў гэты дзень, 14 сакавіка, была яшчэ адна нагода для радасці — Андрэй Рамашка і Багдан Сырыца далучыліся да групы парафіяльных лектараў.



19-21 сакавіка адбудуцца парафіяльныя Велікапосныя рэкалекцыі, іх будзе праводзіць кс. Аляксей Раманчук.



Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 сакавіка (аўторак) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, у архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята. 19 сакавіка (пятніца) - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі



5-7 сакавіка каталіцкія скаўты вандроўнікі FSE з розных куткоў Беларусі, таксама і з нашай парафіі, сустрэліся ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем'яў у Тракелях Гродзенскай дыяцэзіі на велікапосныя рэкалекцыі.



Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

1. У нашай капліцы ў часе посту адбывацца пакутныя набажэнствы:

  • Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне,
  • Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00;
  • Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45).

Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30.



26-27 лютага ў маладых правадніц з Другой мінскай дружыны імя святой Барбары адбылася зімовая вандроўка. Дзяўчаты разам з душпастырам ксяндзом Алегам прайшлі 18 кіламетраў ад Мядзведзічаў, вёскі ў Ляхавіцкім раёне, да горада Ганцавічы.



1 сакавіка ў мінскай парафіі Святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, служэнне ў якой нясуць ксяндзы хрыстусоўцы, адбыўся Усебеларускі дзень духоўнага засяроджання для кансэкраваных асобаў.



Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 4 сакавіка (чацвер) - успамін св. Казіміра Сын польскага караля Казіміра Ягелончыка і каралевы Альжбеты, нарадзіўся 3 кастрычніка 1458 г. у Вавельскім замку, што ў Кракаве. Яго выхавацелем быў гісторык і кракаўскі катэдральны канонік Ян Длугаш. Казімір рана пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці, але разам з тым вылучаўся надзвычайнай пабожнасцю. Ён штодзённа ўдзельнічаў у святой Імшы, шмат маліўся, здзяйсняў учынкі міласэрнасці. Казімір выклікаў вялікую прыхільнасць ва ўсіх, хто яго ведаў. Памёр ад сухотаў 4 сакавіка 1484 г. у Гродне. Яго рэліквіі знаходзяцца ў віленскай катэдры. У 1602 г. Папа Клімент VIII кананізаваў яго, а ў 1950 г. Папа Пій XII абвясціў яго апекуном літоўскай моладзі. Святы з’яўляецца дадатковым апекуном Гродзенскай дыяцэзіі.



25 лютага ў касцёле Маці Божай Будслаўскай у Мінску адбылася адарацыя і супольная малітва для моладзі Мінска, у якой прынялі ўдзел таксама юнакі і дзяўчаты з нашай парафіі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.