Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
11 чэрвеня (пятніца) - УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА
У гэты дзень будзем маліцца аб святасці для святароў.
Святыя Імша а 12.00 і 19.00. У гэты дзень нас не абавязвае пост.
12 чэрвеня (субота) - Успамін Беззаганнага Сэрца НПМ
1. Праз увесь месяц чэрвень штодня ў капліцы а 18.00 адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і “Чэрвеньскае набажэнства” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю а 18.30 перад св. Імшы.
2. Нагадваем, што з 1 чэрвеня змяніўся расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў.
Расклад набажэнстваў:
Святая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
у суботу і будні: 19.00
3. У аўторак у 18.30 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага, у сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.