Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні прыпадаюць:
- 4 жніўня (серада) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра
- 6 жніўня (пятніца) – свята Перамянення Пана
- Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай
- Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
- Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
1. Інтэнцыя жывога ружанца на месяц жнівень: Молімся аб цвярозасці ў сем’ях нашай парафіі і ўсяго народа; аб апецы Маці Божай у справе будовы парафіяльнага касцёла.
2. Жнівень – гэта месяц цвярозасці. Заклікаем вас на працягу ўсяго жніўня ўстрымацца ад ужывання алкагольных напояў. Свае абяцанні можна задэкляраваць у спецыяльнай «Кнізе цвярозасці».
3. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.
Кожны аўторак а 18.45 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.