Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

3 верасня (пятніца): Успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла
Нарадзіўся ў Рыме ў 540 г. у знакамітай сенатарскай сям’і і ва ўзросце 32 гадоў стаў прэфектам Вечнага Горада. Праз нейкі час ён пакінуў пасаду і ўступіў у кляштар, заснаваны ў яго радавым палацы. У саракагадовым узросце прыняў пасвячэнне дыяканату з рук Папы Пелагія ІІ і на працягу сямі гадоў выконваў абавязкі нунцыя пры двары цэзара ў Канстанцінопалі. У 590 г. Грыгорый быў выбраны Папам. Падчас яго пантыфікату да Касцёла былі далучаныя тры вялікія народы: прынялі хрысціянства англічане, а таксама былі навернутыя з арыянскай ерасі лангабарды і іспанцы.
Грыгорый выкарыстоўваў касцёльныя сродкі на дабрачынную дзейнасць. Яго асаблівы клопат пра сацыяльныя справы стаў характэрнаю рысаю яго душпастырства і прыкладам для ўсіх наступных Папаў. Грыгорый напісаў шмат тэалагічных працаў, а яго Маральная тэалогія паўплывала на ўсю эпоху Сярэднявечча. Некаторыя гаміліі Грыгорыя ўвайшлі і ў сучасны брэвіярый. Святы Грыгорый Вялікі з’яўляецца адным з чатырох заходніх Айцоў Касцёла і лічыцца апекуном музыкантаў, спевакоў і харыстаў, а таксама касцёльных школаў.

1. На гэтым тыдні прыпадае:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. Запрашаем ЛСА разам з бацькамі на супольную малітву.

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.
Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз.
Таксама запрашаем на ўсяночную адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Адарацыя пачнецца пасля святой Імшы на 19.00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі

Першая нядзеля месяца – а 13.30 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на верасень: Молімся за дзяцей і моладзь з нашых сем’яў, каб час навукі ў школе і на катэхезе паспрыяў іх асабістаму інтэлектуальнаму і духоваму развіццю; аб апецы Маці Божай у справе будовы парафіяльнага касцёла.

2. Нагадваем, што з 1 верасня 2021 зменіцца расклад набажэнстваў на зімовы час.
Расклад набажэнстваў:
СВЯТАЯ ІМША Ў НЯДЗЕЛЮ: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00
у суботу: 8.00 і 19.00
у будні: 7.00 і 19.00

3. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2021/2022 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. Пачатак заняткаў 12 верасня 2021 г.

4. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара.

5. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны гурт нашай парафіі, а таксама ў парафіяльны хор і польскі хор «BARKA».

6. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў у нашай парафіі.

7. Запрашаем на курс МРП (Метад Распазнавання Плоднасці). Прымяненне МРП з'яўляецца адным з кампанентаў экалагічнага стылю сужэнскіх адносін і будавання гармоніі сужонкаў.

Кожны аўторак а 18.45 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.