Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

1. Сёння распачынаюцца запісы на летнія выезды дзяцей «Канікулы з Богам». Для гэтага трэба прынесці запоўненую анкету.

2. З 1 кастрычніка 2022 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе трывае дзевяцімесячная навэнна духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Кожную першую суботу месяца вернікі з усёй Беларусі прыбываюць у Будслаў, каб далучыцца да гэтай духоўнай падрыхтоўкі. Мы як парафіяльная супольнасць таксама хочам узяць удзел у гэтай навэнне, таму зарашаем 6 мая на парафіяльную пілігрымку ў Будслаў. Выезд а 8.30, вяртанне а 18.00. Кошт 20 руб. (з абедам).

3. 27 мая адбудзецца парафіяльны сямейны баль, можна яшчэ запісацца.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

25 красавіка (аўторак): СВЯТА СВ. МАРКА, ЕВАНГЕЛІСТА
Ян, празваны Маркам, быў вучнем і перакладчыкам святога апостала Пятра, які называў яго «сваім сынам». Святы Марк з’яўляецца аўтарам другога Евангелля, найкарацейшага з чатырох. Мяркуюць, што Марк напісаў яго па просьбе Пятра і з яго словаў. Паводле Новага Запавету, Марк быў сынам Марыі з Ерузалему, у доме якой рэгулярна збіраліся першыя хрысціяне. Марк спадарожнічаў Паўлу і свайму сваяку Барнабу ў першых місіянерскіх падарожжах у Антыёхію, а затым дапамагаў Паўлу падчас яго зняволення ў Рыме.
Яго рэліквіі знаходзяцца ў катэдры Сан Марка ў Венецыі, апекуном якой ён з’яўляецца. Сімвал евангеліста – леў. Праз яго заступніцтва просяць добрага надвор’я і спрыяльных дажджоў.

28 красавіка (пятніца): УСПАМІН СВ. ЛЮДВІКА МАРЫІ ГРЫНЬЁН ДЭ МАНФОРА, ПРЭЗБІТЭРА

29 красавіка (субота): СВЯТА СВ. КАЦЯРЫНЫ СІЕНСКАЙ, ПАННЫ І ДОКТАРА КАСЦЁЛА, АПЯКУНКІ ЕЎРОПЫ

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.