1. З 1 кастрычніка 2022 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе трывае дзевяцімесячная навэнна духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Кожную першую суботу месяца вернікі з усёй Беларусі прыбываюць у Будслаў, каб далучыцца да гэтай духоўнай падрыхтоўкі. Мы як парафіяльная супольнасць таксама хочам узяць удзел у гэтай навэнне, таму запрашаем 6 мая ў парафіяльную пілігрымку ў Будслаў. Выезд а 8.30, вяртанне а 18.00. Кошт 20 руб. (з абедам).
2. Сёння пасля кожнай святой Імшы адбудзецца збор ахвяраванняў на дыяцэзіяльныя мэты.
3. 27 мая адбудзецца парафіяльны сямейны баль, усіх зацікаўленых просім запісвацца як мага хутчэй, каб можна было распачаць рэпетыцыі.
4. Сёння сястра Назарыя святкуе свой дзень нараджэння, памятаем аб ёй у нашых малітвах.
5. Кожны аўторак у капліцы а 18.45 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.