Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у Вялікай навэнне ў Будславе, якая мае духоўна падрыхтаваць нас да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
1. У маі штодня запрашаем на ”Маёвае набажэнства” да Найсвяцейшай Марыі Панны а 18.30. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.
2. Працягваем запісы на Канікулы з Богам. Для гэтага трэба прынесці запоўненую анкету.
3. 13 мая адкрыецца рэгістрацыя пілігрымаў Мінск – Будслаў.
4. У наступную нядзелю (14 мая) у нашай парафіі адбудзецца Урачыстасць Першай Святой Камуніі а 14.00 і 16.00 гадзіне, нядзельная св. Імша для вернікаў а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.
5. Кожны аўторак у капліцы а 18.45 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.