Навіны і аб’явы



15-17 снежня ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыя Кольбэ адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Віталій Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.



Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Дзякуем усім хто адгукнуўся і прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую зарганізавала ДМХ нашай парафіі. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.



2 снежня 2023 года, у суботу перад Адвэнтам, у нашай парафіі адбыўся цудоўны і ўрачысты Баль для моладзі Хрыста (так звыкла называць сябе школьная моладзь нашай парафіі). Першы Моладзевы баль адбыўся вясной 2023 года. Але асаблівасцю гэтага Балю было тое, што ўдзельнікамі ў большасці была моладзь школьнага ўзросту.



6 снежня на трэцяй у гэтым літургічным годзе Раратняй Імшы сабралося шмат людзей. Чакалі незвычайнага госця, які абяцаў прынесці з сабою нямала радасці для кожнага вялікага і маленькага верніка, які прайшоў праз цемру і холад зімняга ранку, каб спаткацца з Езусам і Марыяй. 



Рэкалекцыі правядзе кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.



Парадак калядных спатканняў з парафіяльнымі супольнасцямі – снежань 2023



Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Дзякуем усім хто адгукнуўся і прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую зарганізавала ДМХ нашай парафіі. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.



Ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара сусвету, 26 лістапада 2023 года ў жыцці маладых вернікаў нашай парафіі адбылася важная падзея: 29 асоб прынялі сакрамэнт Канфірмацыі. Гэты сакрамэнт, які называюць таксама сакрамэнтам Бежмавання, сведчыць аб духоўнай сталасці вернікаў, што яны становяцца паўнапраўнымі членамі Каталіцкага Касцёла праз удзяленне Дару Духа Святога.



Літургічны ўспамін св. Цэцыліі адсвяткавалі хоры нашай парафіі.



ДМХ "Адзіныя сэрцам" запрашае прыняць удзел у святочнай акцыі дапамогі 25 дзецям з вёсак на поўначы Беларусі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.