Навіны і аб’явы



Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Асаблівым чынам дзякуем за ўдзел у “парафіяльным калядаванні”. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 17 студзеня (пятніца) успамін св. Антонія, абата Жыў у ІІІ стагоддзі ў Егіпце. Паходзіў з багатай сям’і, але раздаў сваю маёмасць бедным і пасяліўся ў пустыні. Праз пэўны час да яго пачалі далучацца іншыя пустэльнікі. Разам са святым Паўлам Пустэльнікам распачаў арганізацыю манаскага жыцця на Усходзе. Памёр, маючы сто гадоў, перад смерцю наказаўшы вучням пахаваць яго таемна, каб пазбегнуць пасмяротнай агалоскі, аднак адразу пасля смерці яго пачалі называць «Вялікім».



Сёння мы раскажам вам пра нашага даўняга парафіяніна – Марціна Палінеўскага. Ён, як і яго малодшыя браты Дамінік і Себасцьян, з’яўляецца скаўтам і міністрантам, вучыцца ў беларускамоўнай гімназіі і лічыць, што мова, на якой размаўляеш, мае значэнне.



6 студзеня парафіяльная супольнасць сабралася ў капліцы на вечар калядных спеваў. Хоры, парафіяльныя групы, сем’і, салісты заспявалі калядкі, вядомыя для многіх з самога дзяцінства, а таксама і іншыя песні пра Нараджэнне Хрыста.



Адбываецца нешта дзіўнае: праз паўтары гадзіны пачнецца новы год, нехта сядзіць дома, гатуе салаты, мяса і бульбу, а маладыя вернікі з усмешкай на твары спяшаюцца ў капліцу. Так у гэтым годзе наша моладзь вырашыла распачаць новы год – са Святой Імшы. Да іх далучыліся і некаторыя парафіне, хтосьці нават прыйшоў усёй сям'ёй разам з дзецьмі.



Дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы. Асаблівым чынам дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 6 студзеня (панядзелак): — урачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі) – абавязковы ўдзел у літургіі. У гэты дзень узгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру.



Кожны чалавек своеасаблівы і непаўторны. Сёння перад намі яшчэ адна гісторыя, яшчэ адзін партрэт — Саладкевіч Мікіта.



27 снежня ў свята святога Яна Евангеліста ў нашай парафіі адбылася ўрачыстая адпустовая святая Імша, якую цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.



Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам для нашых сем’яў. Святы Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова. Дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асаблівым чынам дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр назарэтанак, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Кляру і с. Агнешку. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 студзеня (серада): Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі Святая Імша ў 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00 (абавязковы ўдзел у літургіі)



22 снежня – напярэдадні свята Божага Нараджэння напрацягу ўсяго дня людзі нашай парафіі прыбывалі ў залу, дзе іх чакалі святары з добрым настроем, каляднымі спевамі і сімвалам надыходзячага свята – белым хлебам.



Дарагія сябры! Віншуем вас са Святам Божага Нараджэння. Няхай нованароджаны Езус пераменяе нашыя сэрцы, няхай валадарыць ў іх Божы супакой, згода і добразычлівасць, няхай жыццё кожнага з нас пераменіцца да лепшага.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.