Навіны і аб’явы
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 17 кастрычніка (аўторак): успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка 18 кастрычніка (серада): Свята Святога Лукі, Евангеліста У свята святога Лукі, евангеліста, які, паводле касцёльнай традыцыі, быў лекарам і з’яўляецца нябесным апекуном медыкаў, у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца супольная малітва працаўнікоў службы аховы здароўя. У 18.30 у галоўнай каталіцкай святыні сталіцы распачнецца святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
07 кастрычніка адбыўся фармацыйны выезд падлеткавага хору Agape.
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. У кастрычніку запрашаем на ружанцовыя набажэнствы. У будзёныя дні а 18.30, у нядзелю пасля св. Імшы на 18.00. Адказныя за правядзенне набажэнстваў: Панядзелак – Маці ў малітве Аўторак – І Ружа Ружанцовая Серада – сем’і Суполак Маці Божай END Чацвер – моладзь Пятніца – ІІ Ружа Ружанцовая Субота – ІІІ Ружа Ружанцовая (13.00 – дзеці)
У жніўні адбыліся выезды дзвух груп нашай моладзі — ДМХ "Адзіныя сэрцам" (студэнты і працуючыя) і Моладзь Хрыста (школьная моладзь).
27 жніўня ў нашай парафіі распачала служэнне с. Фаўстына Крывіцкая, назарэтанка.
27 жніўня 2023 года адбылося развітанне з с. Назарыяй Міклаш SCFN, якая 2 гады служыла ў нашай парафіі. Вернікі разам са святарамі горача падзякавалі с. Назарыі за ахвярнае служэнне, прыклад веры і любоў, якой дзялілася з кожным. Прагучалі кранальныя словы ў адрас с. Назарыі. Было шмат абдымкаў, усмешак, а таксама слёзаў.
З 28 па 31 жніўня ў нашай парафіі прайшлі Канікулы з Богам. Іх тэмай у гэтым годзе быў Ружанец. Кожны дзень быў прысвечаны адной частцы ружанцовых таямніц.
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 8 верасня (пятніца): СВЯТА НАРАДЖЭННЕ НПМ Святкаванне нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі нясе глыбокі тэалагічны змест. Нараджэнне Марыі было непасрэдным прадказаннем надыходу Збавіцеля. Айцы Касцёла казалі, што Марыя папярэднічае прыходу Месіі, таксама як і прыход світання абяцае поўны бляску дзень. Гэта свята нагадвае нам аб тым, што Марыя была звычайным чалавекам. Хоць яна і захоўвалася ад заразы граху, аднак праз усё жыццё мела вольную волю і не была нічым абмежавана. Як і кожны з нас, яна мела бацькоў, цешылася, дапамагала ім ва ўсіх справах, а таксама мела сяброў і родных. Аднак яе давер, паслухмянасць і поўны свядомасці адказ Богу «так» учынілі, што словы з гімна Magnificat «хваліць яе будуць усе пакаленні» актуальныя і сёння. 1. Нагадваем, што з 1 верасня зменіўся расклад набажэнстваў: СВЯТАЯ ІМША Ў НЯДЗЕЛЮ: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00 у суботу: 8.00 і 19.00 у будні: 7.00 і 19.00
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 28 жніўня (панядзелак): Успамін Святога Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла Нарадзіўся ў Паўночнай Афрыцы ў 354 годзе. Сын паганіна Патрыцыя і хрысціянкі Монікі, якая пасвяціла сваё жыццё малітвам аб навяртанні сына. У маладосці праводзіў распутнае жыццё і паддаваўся ўплывам розных ерэсей. У Медыялане пасля размоў са святым Амброзіем і чытання тэкстаў святога Паўла Аўгустын перажыў навяртанне да веры, прыняў хрост. У далейшым стаў святаром, потым – біскупам Гіпона. Памёр у 430 годзе. Яго казанні і сачыненні залічаны да найлепшых спраў хрысціянства. 29 жніўня (аўторак) – успамін мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 25 ліпеня (аўторак) - Свята Cвятога Якуба, апостала Якуб Большы, або Старэйшы, быў сынам рыбака Завядзея і Саламеі, братам святога Яна Багаслова. Разам са сваім братам Янам і святым Пятром ён быў адным з улюбёных вучняў Езуса. Якуб і яго брат за свой парывісты тэмперамент былі празваныя Езусам Баанергес — Сынамі грому. Якуб стаў сведкам уваскрашэння дачкі Яіра і перамянення Пана, а таксама быў з Хрыстом у Гэтсыманіі. Пасля ўваскрасення Збаўцы Якуб мужна абвяшчаў Евангелле, і ў 43 ці 44 г. па загадзе Ірада Агрыпы быў забіты ў Ерузалеме праз адсячэнне галавы. Такім чынам святы Якуб першым з апосталаў прыняў мучаніцкую смерць за Евангелле. Лічыцца, што ён абвяшчаў Добрую Навіну ў Іспаніі. Рэліквіі святога былі цудоўным чынам адшуканыя на Паўднёвым Захадзе Іспаніі: над полем, дзе спачывала яго цела, заззяла зорка. Пазней на гэтым месцы (лац. campus stellae – поле зоркі) быў заснаваны горад Сант’яга-дэ-Кампастэла, які ў Сярэднявеччы наведвала больш пілігрымаў, чым Рым і Ерузалем. Святы Якуб з’яўляецца апекуном Іспаніі і вайскоўцаў, а таксама яблыкаў і іншых пладоў. Яго заступніцтва просяць пры рэўматызме і ў малітвах аб добрым надвор’і. Малітва вадзіцеля : Божа, дай мне ўпэўненую руку і зоркае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо прычынаю калецтва тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца аўтамабілем для дабра маіх бліжніх і стрымай спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды мне спадарожнічалі. Амэн.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






