Навіны і аб’явы



5 красавіка – Вербная альбо Пальмовая нядзеля – дзень у якім мы ўспамінаем трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем. Як піша eвангеліст, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, «слалі адзенне сваё на дарозе, а іншыя — галінкі, зрэзаныя на палях. І тыя, хто ішоў спераду і следам за Ім, усклікалі: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана» (Мк 11, 1–10).



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і падрыхтоўку тэрыторыі вакол капліцы на Вялікі тыдзень, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем нашым парафіянам якія падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



5 красавіка меўся адбыцца традыцыйны Вербны кірмаш, мэта якога, як і ў мінулыя гады, — сабраць сродкі на будаўніцтва новай святыні. Але ў сувязі са складанымі эпідэміялагічнымі ўмовамі кірмаш быў адменены. Тым не менш, будаўніцтва трывае, а мы вырашылі даведацца, што зараз з ім: у якой яно стадыі, што зроблена, што засталося зрабіць? Дапамагаў нам у гэтым разабрацца наш пробашч кс. Алег Шпець SChr .



Сёння, у чарговы панядзелак, мы бліжэй пазнаёмімся з асобай, якую бясспрэчна можна назваць сапраўдным творцам, натхняльнікам і скарбніцай iдэй. Гэта — Любоў Пукіта.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



У сэрцы яшчэ прыемны смак рэкалекцый, у галаве рэхам гучаць думкі, якія на працягу трох дзён кіраваў да нас кс. Юрый Пракапюк, з якім сёння крыху бліжэй хочам вас пазнаёміць.



Давайце знаёміцца: Кацярына Ваяводская — наша парафіянка, маці двух дзетак, юрысконсульт, разам з мужам належыць да руху ЭНД і , як яна сама кажа, шчаслівы ў сваёй сям'і чалавек.



20-22 сакавіка ў парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі. Іх праводзіў кс. Юрый Пракапюк з Брэста.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. Сёння апошні дзень нашых парафіяльных велікапосных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Юрыю за гэты благаслаўлёны час, гарачае сэрца, якім дзяліўся з намі падчас справавання св. Імшы, паслугі ў канфесіанале і перад усім, падчас скіраванага да нас Божага Слова. Няхай добры Бог, аддзячыць яму за ягоную паслугу.



Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 20 да 22 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Юрый Пракапюк. Таксама ў адказ на заклік Папы Францішка прысвяціць 24 гадзіны для Пана на каленях у адарацыі, малітве і пакаянні, 20–21 сакавіка будзе праведзена 24-х гадзінная адарацыя. Прапануем азнаёміцца з раскладам.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.