Jan.by — гэта каманда энтузіястаў, якія імкнуцца праз журналісцкую дзейнасць служыць Богу. Мы хочам з дапамогай сучасных сродкаў масавай камунікацыі несці свету праўду Евангелля, дзяліцца верай, інфармаваць аб падзеях у жыцці парафіі і Касцёла, а таксама спрыяць камунікацыі паміж людзьмі дзеля агульнага дабра.

Нягледзячы на тое, што мы не з'яўляемся прафесійнымі журналістамі, мы стараемся трымацца высокіх стандартаў. Для гэтага мы ўдзельнічаем у адукацыйных занятках і майстар-класах па напісанні навінаў, рэпартажаў, інтэрв'ю, працы ў іншых жанрах. Таксама ў нас праводзяцца майстар-класы па фатаграфіі — пачынаючы ад базавых прынцыпаў будавання кадра, да прасунутых навыкаў рэпартажнай здымкі ў стрэсавых умовах.

Такім чынам мы не толькі выконваем канкрэтную журналісцкую працу, але і ўвесь час вучымся новаму, адкрываем у сабе новыя здольнасці, спрабуем новыя магчымасці для служэння бліжнім і ўласнай самарэалізацыі. Мы вучымся шырэй глядзець на свет, заўважаць у ім дзеянне Бога, распазнаваць важнае, здзіўляцца незвычайнаму.

Лідарам каманды Jan.by з’яўляецца Віталій Палінеўскі — супрацоўнік каталіцкіх СМІ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 2002 г., адзін са стваральнікаў партала Catholic.by.

Уся нашая дзейнасць ажыццяўляецца пры падтрымцы і непасрэдным удзеле святароў нашай парафіі.

Калі вы хочаце паспрабаваць сябе ў журналістыцы, маеце жаданне несці Добрую Вестку праз сучасныя сродкі масавай камунікацыі, мы будзем рады вас бачыць у нашай камандзе. Звяртайцеся да кс. Уладзіміра Марушэўскага SChr (+375 29 7442538) альбо Віталія Палінеўскага (+375 29 3583667).

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.