Мэтай Эўхарыстычнага руху маладых (ЭРМ) з'яўляецца дапамога дзецям і моладзі, якія ўжо прымаюць Святую Камунію, трываць у любові, сяброўстве і еднасці з Езусам Эўхарыстычным. Для гэтага падрыхтавана спецыяльная фармацыйная праграма. Адно з правілаў ЭРМ — быць трынаццатым апосталам, а дэвіз руху — «Валадар над намі, Хрыстэ, заўсёды і ўсюды!».
Кожны, хто ўваходзіць у Эўхарыстычны рух моладзі, з’яўляецца рыцарам Езуса Хрыста, а значыць, мае свае абавязкі, якія для яго — прычына гонару. Ён павінен не толькі шчыра маліцца, часта ўдзельнічаць у Святой Імшы, прымаючы Камунію, і адараваць Езуса ў Эўхарыстыі, але і несці радасць, супакой і згоду ў сваё асяроддзе і да таго ж не піць алкагольных напояў, не паліць і не спрабаваць наркотыкаў.
Эўхарыстычны рух моладзі з’яўляецца міжнародным. У яго ўваходзяць каля 3 мільёнаў маладых людзей ва ўсім свеце.
У нашай парафіі суполка руху ЭРМ была заснавана ў кастрычнiку 2019 года.
Сустрэчы адбываюцца ў другую і чацвёртую нядзелі месяца. Адказнай за супольнасць у парафіі з'яўляецца с. Фаўстына Крывіцкая CSFN, душпастырам — кс. Андрэй Лысы SChr. Ім дапамагаюць аніматары — Вольга Саладкевіч, Алеся Стэцкая і Вяслава Вішнеўская.
Дзяцей і моладзь, якія прагнуць разам паглыбляць любоў да Езуса Эўхарыстычнага, запрашаем на сустрэчы ЭРМ. Для гэтага можна звяртацца да с. Фаўстыны (+375336229166).