Брацтва ўзнікла ў студзені 2020 года на базе т. зв. «мужчынскага клуба», які дзейнічаў датуль. Стварэнне брацтва стала адказам на патрэбу групы мужчын у больш актыўным ўдзеле ў жыцці парафіі і іх жаданне ўласнага духоўнага росту. Адна з галоўных мэтаў брацтва — аднова Касцёла праз аднову мужчын-католікаў. Яе здзяйсненне адбываецца праз:

  • культ Эўхарыстыі;
  • духоўную фармацыю (кэрыгмат, Божае слова);
  • ушанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі.


Абавязкі чальцоў брацтва:

  • штодзённая малітва адной таямніцы Ружанца;
  • штомесячная фармацыйная сустрэча;
  • штомесячная гадзіна адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Жадаючыя далучыцца могуць звяртацца да кс. Алега Шпеця SChr (+375295811042).

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.