Касцёл заўсёды падкрэсліваў, што асабліва важнае месца ў Літургіі займае музыка і спеў.

Папа Пій ХІІ вельмі прыгожа піша ў сваёй энцыкліцы Mediator Dei (1947):

«Люд, які пабожна прысутнічае на той ахвяры, у якой наш Збаўца разам са сваімі дзецьмі, адкупленымі Яго святой Крывёю, спявае вясельны гімн сваёй нязмернай любові, не можа заставацца маўклівым, бо “пасуе спеў таму, хто любіць” (св. Аўгустын, казанне 336), а таксама, як кажа старажытнае выслоўе, “той, хто добра спявае, моліцца двойчы”. Так Касцёл ваюючы, як духавенства, так і вернікі, далучаецца да гімнаў Касцёла трыумфуючага і да хора анёлаў — і ўсе разам спяваюць цудоўны і вечны гімн хвалы Найсвяцейшай Тройцы ў адпаведнасці са словамі прэфацыі: “Дазволь, просім, каб і нашыя галасы далучыліся да іх”».

У нашай парафіі дзейнічаюць 5 хораў:

Хор Effata
Хор упрыгожвае сваім спевам Святую Імшу ў нядзелю а 12.00, а таксама шматлікія іншыя ўрачыстасці. Рэпетыцыі праводзяцца ў аўторак а 20.00. Кіраўнік хора — Алёна Кот (+375295620428).

Хор дзяцей «Божыя ягняткі»
Узрост удзельнікаў абмяжоўваецца прыблізна 1-5 класамі. Дзеці маюць рэпетыцыю ў суботу а 9.00 і спяваюць на нядзельнай Святой Імшы з удзелам дзяцей а 10.30. Кіраўнік хора — Алена Шымак (+375336365730).

Падлеткавы хор Аgape
Удзельнікі хора — падлеткі 6-9 класаў. Рэпетыцыя праводзіцца ў нядзелю а 12.00. Хор адказны за спеў на Святой Імшы а 13.30. Кіраўнік хора — с. Марыанна Алешчык CSFN (+375447556516).

Моладзевы хор Anima Una
Удзельнікі хора — моладзь ад 10 класа, студэнцкая і працуючая моладзь. Рэпетыцыі паводзяцца ў панядзелак а 19.00 і нядзелю а 17.00, а спявае хор у нядзелю на Святой Імшы а 18.00. Кіраўнік хора — Яна Сямёнава (+375336708295).

Хор Barka
Хор упрыгожвае сваім спевам Святую Імшу на польскай мове ў нядзелю а 9.00. Кіраўнік хора — Наталля Базарэвіч (+375293412837).

Хоры нашай парафіі адкрытыя на новыя галасы. Таму тых, хто хацеў бы далучыцца, запрашаем звярнуцца да кіраўнікоў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.