Галоўная мэта руху Equipes Notre-Dame — дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт шлюбу. Cем’і руху Equipes Notre-Dame імкнуцца жыць з Хрыстом, прызнаюць Яго Пастырам і Панам свайго сужэнства, а Яго Евангелле прымаюць за канстытуцыю сваёй сям’і.

Мы жывём у эпоху кантрастаў. З аднаго боку, у свеце трыумфуюць разводы, здрады, свабодныя саюзы; з іншага — штораз часцей ствараюцца сужэнствы, якія імкнуцца да сапраўднага хрысціянскага жыцця. Некалькі такіх сужэнстваў разам з кс. Анры Кафарэлем у 1939 г. заснавалі Суполкі Маці Божай. На дадзены момант рух дзейнічае ў 93 краінах свету і налічвае каля 140 000 удзельнікаў.

Рух END паказвае сужонкам глыбокі сэнс сакрамэнту шлюбу, адкрывае перад імі каштоўнасці і багацце малых хрысціянскіх супольнасцяў, а таксама паказвае ім шляхі сузірання Бога ў іх жыцці.

Суполкі END — гэта не дыскусійныя групы, а трывалыя арганізмы, якія складаюцца з людзей.

Сужэнствы, якія ствараюць суполкі END,

  • імкнуцца выконваць абяцанні, дадзеныя падчас хросту;
  • хочуць жыць для Хрыста, з Хрыстом і праз Хрыста;
  • аддаюцца Яму безумоўна;
  • прагнуць служыць Яму безагаворачна;
  • прызнаюць Яго Пастырам і Панам свайго сужэнства;
  • Яго Евангелле прымаюць за канстытуцыю сваёй сям’і;
  • хочуць, каб іх любоў, асвечаная сакрамэнтам сужэнства, была:
  • ушанаваннем Бога,
  • выразным сведчаннем перад людзьмі таго, што Хрыстус захаваў іх любоў,
  • выпраўленнем грахоў чалавецтва супраць сужэнства;
  • прагнуць паўсюль быць місіянерамі Хрыста;
  • адданыя Касцёлу, імкнуцца заўсёды адгукацца на просьбы свайго біскупа і сваіх святароў;
  • імкнуцца быць кампетэнтнымі ў сваёй прафесійнай працы;
  • кожным сваім учынкам хочуць супрацоўнічаць з воляю Бога і служыць іншым людзям.

Першая суполка ў нашай парафіі пачала сваю фармацыю ў 2014 годзе, як заступніка сужэнствы выбралі сабе св. Яна Паўла ІІ. Пазней паўсталі яшчэ две суполкі — св. Брыгіты і бл. Сясцёр Мучаніц з Навагрудка. У чэрвені 2022 года Карту Руху прынялі новыя сужэнствы, і паўсталі две новыя суполкі — Маці Божай Будслаўскай і свв. Людвіга і Зэлі Мартэн.

7 верасня 2019 г. беларускія сем’і адзначалі юбілей 15-годдзя існавання Руху ў Беларусі. За 15 год Рух развіўся на столькі, што падчас урачыстасці адбылося заснаванне Рэгіёну Беларусь, у складзе якога выдзелены два сектары: Паўночны і Паўднёвы. Гэта азначае, што міжнародны Рух END прызнаў Беларусь як самастойную адзінку.

Каб далучыцца да руху звяртайцеся да духоўных дарадчыкаў — кс. Алега Шпеця SChr, кс. Уладзіміра Марушэўскага SChr або кс. Андрэя Лысага SChr.

Больш інфармацыі можна атрымаць тут: end.of.by

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.