Вітаем
Свята святой сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа 2019
Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам для нашых сем’яў. Святы Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова. Дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асаблівым чынам дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр назарэтанак, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Кляру і с. Агнешку. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 студзеня (серада): Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі Святая Імша ў 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00 (абавязковы ўдзел у літургіі)
Аплаткавыя сустрэчы — час яднання парафіянаў
22 снежня – напярэдадні свята Божага Нараджэння напрацягу ўсяго дня людзі нашай парафіі прыбывалі ў залу, дзе іх чакалі святары з добрым настроем, каляднымі спевамі і сімвалам надыходзячага свята – белым хлебам.
Хрыстус нарадзіўся, Бог аб’явіўся
Дарагія сябры! Віншуем вас са Святам Божага Нараджэння. Няхай нованароджаны Езус пераменяе нашыя сэрцы, няхай валадарыць ў іх Божы супакой, згода і добразычлівасць, няхай жыццё кожнага з нас пераменіцца да лепшага.
Дзеці прадставілі трыдыцыйную батлейку
24 снежня перад святой Імшой пастэркай малыя парафіяне прадставілі батлейку на евангельскі сюжэт Божага Нараджэння.
Расклад набажэнстваў на Божае Нараджэнне
24 снежня (аўторак)
- 20.30 – Батлейка,
- 21.00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (пастэрка),
- 23.00 – Вігілійная Святая Імша (пастэрка).
25 снежня (серада) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
Святыя Імшы ў гэты дзень:
- 9.00,
- 10.30,
- 12.00,
- 18.00.
6150 км, 114 парафій — шлях Бэтлеемскага агню па Беларусі
Тысячы вернікаў па ўсёй Беларусі атрымалі магчымасць прынесці ў свой дом Агонь, які быў запалены ў далёкім Бэтлееме, мейсцы нараджэння нашага Збаўцы. Адбылося гэта дзякуючы каталіцкім скаўтам.
Партрэт па панядзелках: Агата Лялевіч
Сёння чарговы панядзелак, а гэта азначае, што мы спяшаемся пазнаёміць вас з яшчэ адным членам нашай парафіяльнай сям’і.
Адбыліся парафіяльныя адвэнтавыя рэкалекцыі
20-22 снежня ў парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Іх праводзіў кс. Раман Суша, дактарант Папскага Грыгарыянскага Універсітэта.
IV Нядзеля Адвэнту 2019
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за актыўны ўдзел у Раратах, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Асаблівая падзяка кс. Раману за правядзенне адвэнтавых рэкалекцый, якія дапамаглі нам падрыхтавацца да свята Божага Нараджэння.
24 снежня (аўторак)
- 06.45 – Рараты,
- 20.30 – Батлейка,
- 21.00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (пастэрка),
- 23.00 – Вігілійная Святая Імша (пастэрка)
25 снежня (серада) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.
IІІ Нядзеля Адвэнту 2019
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






