У сераду, 5 красавіка, у нашай парафіі прайшоў скаўцкі крыжовы шлях.

На набажэнства былі запрошаны ўсе ўдзельнікі скаўцкага руху, а таксама іх сем'і.

Скаўты прапанавалі незвычайны спосаб разважання: кожная стацыя была прадстаўлена тэатрам ценяў.

«Калі наш шэф Маргарыта сказала нам, у якім фармаце планіруецца правесці гэты Крыжовы шлях, я здзівілася, але не апусціла рукі, бо ведала, што мы з дзяўчатамі здольныя стварыць усё з нічога за пяць хвілін — і ў гэты раз так і выйшла! Нягледзячы на тое, што часу на падрыхтоўку было няшмат, мы выкруцілі сваю творчасць на максімум, і кожная ўнесла значную частку ў падрыхтоўку адлюстравання стацый, якія нам даверылі. Было бачна, што кожная каманда пастаралася, і гэты Крыжовы шлях атрымаўся проста шыкоўны — чулы і прыгожы», — дзеліцца Ксенія Харук.

Маладая правадніца Агата Новікава таксама дзеліцца сваімі думкамі: «Нягледзячы на хваляванне, кожны і кожная з нас змаглі сапраўды перажыць, сапраўды стаць часткай крыжовага шляху і быць прысутнымі пры Хрысце, каб навучыцца ад Яго ісці шляхам любові, асабліва ў скаўцкім жыцці».

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.