Вітаем
«Свята перасягнула ўсе чаканні». 27 мая адбыўся парафіяльны сужэнскі баль
Чарговы сужэнскі баль, арганізаваны нашай парафіяй, адбыўся ў Хрысціянскім цэнтры імя св. Уршулі 27 мая 2023 года. Але для мяне і майго сужонка гэта быў першы баль у жыцці. Гэта была нейкая казка, якую Бог падараваў 16 парам на паўдня. Таксама з намі быў наш пробашч кс. Алег Шпець, які распачаў гэты баль малітвай і патлумачыў, што і танцам мы можам праслаўляць Бога.
Хор «Effata» наведаў Іўе
21 мая з нагоды заканчэння чарговага фармацыйнага года парафіяльны хор «Effata» разам з ксяндзом Алегам Шпецем правёў дзень у Іўі. Харысты гулялі па вуліцах славутага беларускага гарадка (з якога, дарэчы, паходзяць двое святароў з нашай парафіі: апроч ксяндза Алега, тут мае радзіму ксёндз Андрэй Лысы) і завіталі з экскурсіяй у Іўеўскую мячэць, дзе даведаліся аб гісторыі і любаваліся інтэр'ерам мусульманскай святыні.
Нядзеля Спаслання Духа Святога 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 29 мая (панядзелак) — Успамін НПМ Маці Касцёла 31 мая (серада) — Свята Адведзінаў НПМ Святая Імша а 7.00, 12.00 і 19.00 . 1 чэрвеня (чацвер) — Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара 3 чэрвеня (субота) — Успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў Нарадзіўся ў 1865 г. у Буліму (Уганда). Быў кіраўніком груп маладых пажоў пры двары мясцовага караля. У 1885 г. прыняў хрост і навярнуў у хрысціянскую веру шмат іншых пажоў. Праз пэўны час у краіне распачаўся пераслед хрысціянаў, у выніку якога Караль быў забіты. Яго і яшчэ 31 хрысціяніна спалілі ў Намугонга. Пій ХІ абвясціў святога Караля Луангу апекуном афрыканскай моладзі.
Дзясятую гадавіну святарскага служэння адзначыў ксёндз Уладзімір Марушэўскі SChr
Раніцай 21 мая 2013 года ў Познаньскай Архікатэдры пачалася Святая Імша, падчас якой дыякан Уладзімір Марушэўскі SChr ва ўзросце 24 гадоў атрымаў з рук біскупа Гжэгажа Бальцэрэка сакрамэнт пасвячэння. З той хвіліны малады новапрэзбітар пачаў сваё служэнне на ніве Пана.
Эўхарыстыяй з нагоды гадавіны першай Святой Камуніі завяршыўся катэхетычны год
У нядзелю 21 мая ў нашай парафіі адзначалася шмат добрых падзей, якія выклікалі радасць і пачуццё падзякі Богу і людзям. Сярод іх былі 10-ая гадавіна святарскіх пасвячэнняў ксяндза Уладзіміра, выезд нашага парафіяльнага хора «Эффата» ў Іўе, а таксама гадавіна Першай Святой Камуніі і заканчэнне катэхетычнага года.
Завяршэнне Белага Тыдня з Маці Божай Фацімскай
20 мая дзеці, якія ў мінулую нядзелю прынялі Першую Святую Камунію, завяршылі Белы Тыдзень выездам у Жодзіна ў санктуарый Маці Божай Фацімскай. Разам з імі былі бацькі, а таксама іх суправаджалі нашыя святары хрыстусоўцы — ксёндз Уладзімір Марушэўскі SChr і ксёндз Андрэй Лысы SChr , а таксама сёстры назарэтанкі — сястра Марыанна CSFN і сястра Назарыя CSFN .
VІІ Велікодная Нядзеля 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
У нашай парафіі адбылася Першая Святая Камунія
У нядзелю 14 мая адбылася вельмі важная і радасная падзея: маленькія вернікі нашай парафіі прыступілі першы раз у жыцці да Святой Камуніі і прынялі Цела Хрыста ў свае сэрцы!
VІ Велікодная Нядзеля 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 мая (аўторак) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка 18 мая (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА Святая Імша а 7.00. 12.00 і 19.00.
Пачынаецца рэгістрацыя на пешую пілігрымку Мінск-Будслаў
Пешая пілігрымка з Мінска ў Будслаў стартуе 26 чэрвеня і пройдзе пад дэвізам «Прыношу Табе маю веру».
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.