Вітаем
ІI Нядзеля Адвэнту
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
«Дарога сэрцам маляваная»: Рараты са св. Вінцэнтам дэ Поль
Запрашаем на Рараты ў нашую капліцу ад панядзелка да пятніцы а 6:45.
Святочная дабрачынная акцыя «Стань святым Мікалаем»
Другі год запар ДМХ «Адзіныя сэрцам» запрашае прыняць удзел у святочнай акцыі дапамогі. Падчас Адвэнту 2024 сабраныя рэчы і сродкі будуць накіраваны, між іншым, дзецям з дому сямейнага тыпу ў Багданаве і сем'ям на Гомельшчыне.
Наша каманда заняла 3-е месца на турніры ЛСА
23 лістапада ў Жодзіне праходзіў ХХІ марыянскі турнір міністрантаў, у якім прымала ўдзел Літургічная Служба Алтара нашай парафіі, а таксама юнакі з Жодзіна, Барысава, Мінска (Сухарава і Хрысціянскі сацыяльны цэнтр), Воршы і Маладзечна.
Пілігрымка ЛСА ў Баруны
7 лістапада адбылася пілігрымка Літургічнай Службы Алтара нашай парафіі ў Санктуарый Маці Божай Барунскай (Гродзенская дыяцэзія).
Скаўты зладзілі асенні выезд
25-27 кастрычніка праходзіў асеннік Першага мінскага звяза святога Яна Паўла ІІ. На гэты раз юнакоў гасцінна прынялі айцы сэрцане з пастаўскай парафіі Святога Антонія Падуанскага.
Супольнасць ЭРМ адзначыла свой маленькі юбілей
З 25 да 28 кастрычніка ў Баранавічах адбыўся чарговы выезд ЭРМ. На працягу чатырох дзён супольнасць Эўхарыстычнага Руху Маладых пазнавала Божую Міласэрнасць праз гісторыю святой сястры Фаўстыны Кавальскай. Выезд стаўся добрай нагодай, каб адзначыць маленькі юбілей — пяць гадоў ЭРМ у нашай парафіі!
Як усталёўвалі і першы раз маліліся пад новым крыжам
13 кастрычніка благаслаўленне адноўленага крыжа адбылося ў нашай парафіі.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.









