У нядзелю 29 верасня парафія падзякавала Пану Богу за хор дзяцей «Божыя ягняткі». Пасля Святой Імшы адбылася святочная праграма з нагоды 10 гадоў існавання хора.


































































Увесь час існавання «Божых ягнятак» імі апякуецца нашая парафіянка — Алена Шымак. Падчас святкавання гучалі шматлікія падзякі Алене Міхайлаўне ад цяперашніх і былых удзельнікаў хору, а таксама іх бацькоў і душпастыраў. Словы ўдзячнасці атрымала і Ганна Рамановіч — акампаніятар хору.



