25-27 кастрычніка праходзіў асеннік Першага мінскага звяза святога Яна Паўла ІІ. На гэты раз юнакоў гасцінна прынялі айцы сэрцане з пастаўскай парафіі Святога Антонія Падуанскага.
На 2024‐2025 фармацыйны год у якасці фабулы быў абраны твор Генрыка Сянкевіча Quo vadis.
Падчас асенніка 3 мінскія кап’і Арол, Крумкач, Сокал і полацкае кап’ё Рысь змагаліся між сабою ў кулінарцы, піянерцы, экспрэсіі, дзе паказалі годны ўзровень і якасны рост у параўнанні з мінулым годам.
На адным з шыхтаванняў адбылося прызначэнне кап’явога кап’я Крумкач і таксама хлопцы, якія далучыліся да звяза ў гэтым годзе, склалі прысягі вернасці сваім кап’явым.
Кульмінацыяй выезду стала вялікая скаўцкая гульня, мэтай якой было знайсці як мага больш "знаёмстваў", каб адбіць дачку князя Лігаў у слугаў Маркуса Вініцыюса. Коп’і, прымяняючы розныя тактыкі, змагаліся між сабой, і інтрыга, хто будзе пераможцам, трымалася да апошняга.




























У выніку стужкі размеркаваліся наступным чынам:
Піянерка — Арол
Экспрэсія — Крумкач
Кулінарка — Арол
ВСГ — Сокал
Лепшае кап’ё — Арол
А цяпер скаўтаў чакае невялічкі перапынак, і праз некаторы час распачнецца не менш насычаны на падзеі зімовы цыкл фармацыйнага года.





