
Чарговыя асеннія выезды зладзілі Ваўчаняты і Божыя кароўкі.
26-27 кастрычніка праходзіў асеннік ваўчанят нашай парафіі. Асенні выезд адбываўся ў Івянцы: усяго паўдзельнічала 16 ваўчанят. Тэма сёлетняга асенніка — «Асаблівасці авечак». Падчас выходных ваўчаняты вучыліся шыць, працаваць у камандзе, адрозніваць розныя віды тканін. Асаблівасцю гэтага выезду быў сумесна праведзены час з прадстаўнікамі іншай зграі — івянецкай: у нядзелю пасля Святой Імшы ваўчаняты абедзвюх зграй весела пагулялі ў ваўчаняцкія гульні.
Напоўненыя ведамі пра авечак, здаўшы залікі, ваўчаняты ў радасным настроі вярнуліся дадому.














У нядзелю 24 лістапада ў Божых каровак у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбыўся асенні палёт. Тэмай гэтага года з'яўляецца «Час». Божыя кароўкі рабілі вечны каляндар сабе на стол, пачулі пра паходжанне грыгарыянскага календара. Да дзяўчатак у госці прыбягала вельмі неарганізаваная, заўсёды ў спешцы дзяўчынка Секундачка. Яна будзе і далей вучыцца разам з Божымі кароўкамі шанаваць і правільна размяркоўваць час, які даў нам Бог як вялікую каштоўнасць.

















