23 лістапада ў Жодзіне праходзіў ХХІ марыянскі турнір міністрантаў, у якім прымала ўдзел Літургічная Служба Алтара нашай парафіі, а таксама юнакі з Жодзіна, Барысава, Мінска (Сухарава і Хрысціянскі сацыяльны цэнтр), Воршы і Маладзечна.
Сустрэча была так распланавана, што ўдзельнікі мелі час і на спаборніцтва, і на малітву. На заканчэнне турніру адбылася Святая Імша, пасля чаго каманды атрымалі ўзнагароды. Нашая Літургічная Служба ў агульным заліку заняла 3-е месца.















