Вітаем
Фотарэпартаж з Імшы Вячэры Пана
28 сакавіка, у Вялікі Чацвер — дзень, калі мы ўспамінаем устанаўленне Езусам Хрыстом сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства, у капліцы адбылася Імша Вячэры Пана, якую ўзначаліў кс. Уладзімір Марушэўскі SChr .
У Вялікі аўторак былі ўстаноўлены два новыя лектары
26 сакавіка, у Вялікі аўторак, два хлопцы былі прыняты ў лектары. Урачыстая падзея адбылася падчас вечаровай Святой Імшы.
«Гасанна Сыну Давіда». Фотарэпартаж з Пальмовай нядзелі
Хрысціянскія таямніцы веры ўзаемна прасякаюць адна адну: хвала і радасць ствараюць непадзельную цэласнасць з цярпеннем, а яно, у сваю чаргу, прадвяшчае ўваскрасенне і збаўленне. Удзел у літургіі Пальмовай нядзелі азначае згоду вернікаў прыняць крыж і цярпенне з Хрыстом. Згоду ісці да жыцця не іншым, а менавіта гэтым шляхам — шляхам, які паказаў нам Збаўца.
Пальмовая нядзеля 2024
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і тэрыторыі вакол капліцы ў сераду і суботу, за складзеныя ахвяраванні і за аказаную дапамогу. Дзякуем нашым парафіянам якія падрыхтавалі прыгожыя вербы. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Наша моладзь правяла Крыжовы шлях на начным чуванні ў Архікатэдры
У ноч з 16 на 17 сакавіка 2024 года ў мінскай Архікатэдры прайшло чуванне моладзі на тэму ''Вялікі тыдзень''. У гэты раз нашае парафіяльнае душпастырства моладзі ''Адзіныя сэрцам'' было адказнае за правядзенне Крыжовага шляху. Моладзь выкарыстала разважанні, звязаныя з жыццём бл. Карло Акуціса. Асаблівым момантам сталася XI стацыя, калі можна было цвіком прыбіць да дрэва крыжа свой грэх. Наш хор ''Аnima una'' музычна суправаджаў набажэнства.
Адбыліся велікапосныя рэкалекцыі
З 14 да 17 сакавіка ў нашай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі на тэму ''Боязь Божая''. Рэкалекцыі правёў кс. др канонік Валерый Марціноўскі, пробашч катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
IV Нядзеля Вялікага Посту
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі. 1. У нашай капліцы ў часе Вялікага посту адбываюца пакутныя набажэнствы:
III Нядзеля Вялікага Посту
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
II Нядзеля Вялікага Посту
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.