У першую суботу мая ў межах Вялікай навэнны — падрыхтоўкі да 25-годдзя каранацыі Абраза Маці Божай Будслаўскай, якая распачалася яшчэ ў кастрычніку, — у Нацыянальным санктуарыі з усёй Беларусі збіраліся прадстаўнікі розных касцёльных рухаў і супольнасцей. У гэты дзень нашыя парафіяне таксама як прадстаўнікі шматлікіх супольнасцей разам са святарамі і сёстрамі здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў.