Навіны і аб’явы
6 снежня на ранішнюю св. Імшу завітаў святы Мікалай. Наведаўся не адзін, а з анёламі. Праўда, прыйшлося трошкі пачакаць, бо ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй алені трапілі на карантын і святы Мікалай ішоў пешшу. Але ўсё скончылася добра, ніхто не застаўся без салодкага падарунка.

Расклад:
- 11 снежня (пятніца):
- 6.45 (рараты), 12.00, 19.00 (транслюецца анлайн) - св. Імша з навукай;
- 12 снежня (субота):
- 8.00, 12.00, 19.00 (транслюецца анлайн) - cв. Імша з навукай
- 10.30 - навука для дзяцей
- 17.00 - навука для моладзі
- 13 снежня (нядзеля):
- 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00 (транслюецца анлайн) - cв. Імша з навукай
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 8 снежня (аўторак) УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ – абавязковая прысутнасць на літургіі. У гэты дзень, мы праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы. Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX у Апостальскім лісце (буле) Ineffabilis Deus («Невымоўны Бог») ад 8 снежня 1854 г. Святая Імша ў 6.45, 12.00, 19.00.
Сёння мы раскажам вам пра чалавека, які ў свае 36 гадоў мае сям`ю, чытае Біблію, з`яўляецца членам брацтва св. Міхала Арханёла, калекцыяніруе матацыклы, разам з братам пашырае тэхнічную спадчыну нашай краіны і стараецца не ўпускаць часам невідавочныя, але важныя моманты жыцця. Знаёмцеся — Віталій Гапановіч.
Адвэнт — асаблівы час для Касцёла, час чакання і падрыхтоўкі да перажывання Божага Нараджэння. Гэты перыяд нагадвае нам пра неабходнасць падрыхтоўкі да прыйсця Езуса. Добрая магчымасць зрабіць яшчэ больш добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашай душы, паказаць Езусу шлях да нашага сэрца.
Апошні вечар літургічнага года, так званыя “андрэйкі”, моладзь нашай парафіі традыцыйна праводзіць разам. Таму 28 лістапада маладыя людзі сабраліся са сваімі душпастырамі ў суседняй парафіі Маці Божай Будслаўскай.
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 30 лістапада (панядзелак): Свята Святога Андрэя Апостала
Мэты на наступны цыкл пастаўлены, азбука Морзэ засвоена. Як прайшлі асеннія скаўцкія выходныя ў лесе
На выходных 21-22 лістапада адбыліся асеннія выезды скаўтаў нашай парафіі. Малодшыя – Ваўчаняты і Божыя кароўкі – мелі свой асеннік. Старэйшыя – скаўткі – кап’ё кап’явых (гэта збор з выездам на прыроду дзяўчат скаўтак, якія ўзначальваюць адзінкі скаўцкага руху — коп’і).
З нагоды 100-й гадавіны легалізацыі абортаў адбылося набажэнства перапрашэння за грахі супраць жыцця
18 лістапада 1920 года ў Савецкай Расіі пастановай Народных камісарыятаў Аховы здароўя і Юстыцыі «Аб ахове здароўя жанчын» было легалізавана бясплатнае правядзенне абортаў у савецкіх бальніцах. Закон пачаў дзейнічаць на большай частцы былой Расійскай імперыі, уключаючы сённяшнюю Беларусь. Гэты дзень з’яўляецца афіцыйным пачаткам распаўсюджвання па ўсім свеце «цывілізацыі смерці», як яе пасля назваў Ян Павел II у сваёй энцыкліцы Evangelium Vitae .
Шаноўныя парафіяне! Мы першыя ў Беларусі пачалі рэгулярныя трансляцыі нядзельнай святой Імшы і робім гэта ўжо шмат год. Аднак, у сувязі з тым, што апошнім часам у Мінску па нядзелях адключаецца мабільны інтэрнэт, якім мы карыстаемся для трансляцый з нашай капліцы, мы вымушаны часова адмовіцца ад транслявання нядзельнай святой Імшы. Трансляцыі ў іншыя дні (напрыклад з нейкай важнай нагоды) будуць адбывацца як і раней.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







