Навіны і аб’явы



6 верасня Літургічная Служба Алтара павялічылася на аднаго міністранта. Ягор Пукіта, які вясной стаў кандыдатам, а тыдзень таму здаў экзамен, ужо ў гэтую нядзелю далучыўся да асаблівага служэння пры алтары.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем а ахвяры складзеныя на будову касцёла. шэфам скаўтаў і скаўтак, а таксама шэфам Ваўчанят і Божых каровак за правядзенне летнікаў. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 8 верасня (аўторак): СВЯТА НАРАДЖЭННЕ НПМ Святкаванне нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі нясе глыбокі тэалагічны змест. Нараджэнне Марыі было непасрэдным прадказаннем надыходу Збавіцеля. Айцы Касцёла казалі, што Марыя папярэднічае прыходу Месіі, таксама як і прыход світання абяцае поўны бляску дзень. Гэта свята нагадвае нам аб тым, што Марыя была звычайным чалавекам. Хоць яна і захоўвалася ад заразы граху, аднак праз усё жыццё мела вольную волю і не была нічым абмежавана. Як і кожны з нас, яна мела бацькоў, цешылася, дапамагала ім ва ўсіх справах, а таксама мела сяброў і родных. Аднак яе давер, паслухмянасць і поўны свядомасці адказ Богу «так» учынілі, што словы з гімна Magnificat «хваліць яе будуць усе пакаленні» актуальныя і сёння.



З 25 па 28 жніўня ў Ракаве праходзіў летнi палёт Божых Каровак. Распачаўся ён Святой Iмшой разам з бацькамi ў роднай парафii, пасля якой Божыя кароўкi, напоўненыя благаслаўленнем, вырушылi насустрач прыгодзе.



24 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падпісаў дэкрэт, якім адклікаў дадзеную ва ўмовах пандэміі каранавірусу дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці.



З 14 па 23 жніўня на маляўнічых берагах рэчкі Гаўя праходзіў аб'яднаны скаўцкі летнік Мінскага і Івянецкага звязаў. А так як увесь год у звязаў праходзіў пад рознымі фабуламі («Валадар пярсцёнкаў» ў Мінска і «Легенды пра караля Артура і рыцараў круглага стала» ў Івянца), то сталі магчымы ўсе неварагодныя і нават абсурдныя сцэнарыі. Каму ўдалося захапіць легендарны Камелот? Вядома ж хобітам! Так летнік нечакана набыў новыя рысы.



З 20 па 23 жніўня пад дэвiзам «Мой родны кут, як ты мне мілы...» адбыўся летнiк ваўчанятаў. Сёлета ён праходзіў ў аколiцах маляўнічых мясцiнаў, апiсаных у паэме «Новая зямля» Якуба Коласа, а менавiта ў Стаўбцоўскім раёне ў в. Арцюхi, што недалёка ад засценка Акiнчыцы — месца нараджэння аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай лiтаратуры і літаратурнай мовы, народнага паэта Беларусі.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем шэфам скаўтаў і скаўтак, а таксама шэфам Ваўчанят і Божых каровак за правядзенне летнікаў. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



У нядзелю 30 жніўня пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы катэхетычны і навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. З раскладам катэхезы можна азнаёміцца тут >>>. Занятки пачынаюцца ад 7-га верасня.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 24 жніўня (панядзелак): Свята Святога Барталамея, апостала Святы Барталамей, (што па-габрэйску азначае сын Таламея ці сын аратая), хутчэй за ўсё, меў імя Натанаэль. Ён нарадзіўся на пачатку І ст. у Кане Галілейскай, а да Хрыста яго прывёў апостал Філіп. Пасля ўваскрасення Збаўцы Барталамей абвяшчаў Евангелле ў Арменіі, Месапатаміі і Індыі, аздараўляючы хворых і апантаных. Апостал быў забіты ў сярэдзіне І ст.: з яго жыўцом садралі скуру. Святы Барталамей з’яўляецца апекуном шахцёраў і мяснікоў, а таксама яго заступніцтва просяць пры нервовых і скурных хваробах.



“Скаўтынг – гэта прыгода!” – гэтыя словы – першае, што я памятаю, калі ўзгадваю знаёмства са скаўтынгам, якое адбылося, калі каталіцкія скаўткі апавядалі нашым парафіянам пра свой стыль жыцця. Тады я глядзела на іх і дакладна ведала, што гэта – не маё. І вось прайшло з таго моманту амаль чатыры гады і я – дружыновая 2-й Мінскай дружыны св. Барбары.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.