11-13 снежня ў парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс. Ян Шарук SAC.

На працягу трох дзён ксёндз Ян звяртаўся да вернікаў з рэкалекцыйнай навукай падчас кожнай святой Імшы, цэлебраваў Эўхарыстыю, выконваў паслугу ў канфесіянале. Падчас рэкалекцый адбыліся асобныя сустрэчы з моладзю і дзецьмі.

Прапануем вашай увазе відэазапісы з гэтых рэкалекцый.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.