Фота Віталія Палінеўскага

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, каб прадухіліць стварэнне натоўпу і забяспечыць сацыяльную адлегласць паміж вернікамі падчас святочных набажэнстваў, было вырашана 24-га снежня правесці тры цэлебрацыі Імшы Пастэркі: у 20.00, 21.30 і 23.00 (транслюецца анлайн).

Просьба да парафіянаў вызначыцца, у які час прыняць удзел у святой Імшы, і запісацца ў спецыяльных картках пры выхадзе з капліцы альбо даслаць паведамленне святарам на парафіяльную электронную пошту (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.