Навіны і аб’явы
У нядзелю 14 мая адбылася вельмі важная і радасная падзея: маленькія вернікі нашай парафіі прыступілі першы раз у жыцці да Святой Камуніі і прынялі Цела Хрыста ў свае сэрцы!
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 мая (аўторак) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка 18 мая (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА Святая Імша а 7.00. 12.00 і 19.00.
Пешая пілігрымка з Мінска ў Будслаў стартуе 26 чэрвеня і пройдзе пад дэвізам «Прыношу Табе маю веру».
У першую суботу мая ў межах Вялікай навэнны — падрыхтоўкі да 25-годдзя каранацыі Абраза Маці Божай Будслаўскай, якая распачалася яшчэ ў кастрычніку, — у Нацыянальным санктуарыі з усёй Беларусі збіраліся прадстаўнікі розных касцёльных рухаў і супольнасцей. У гэты дзень нашыя парафіяне таксама як прадстаўнікі шматлікіх супольнасцей разам са святарамі і сёстрамі здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў.
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Дзякуем усім, хто прыняў удзел у Вялікай навэнне ў Будславе, якая мае духоўна падрыхтаваць нас да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. 1. У маі штодня запрашаем на ”Маёвае набажэнства” да Найсвяцейшай Марыі Панны а 18.30. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.
«Ужо прайшло некалькі дзён, а музыка ўсё яшчэ гучыць у маёй галаве і не дае вярнуцца ў звычайнае жыццё. Гэта быў незвычайны час, калі я адчула сябе сапраўднай дамай, а галантныя кавалеры ўвесь час клапаціліся пра нас. Музыка, танцы, шчырасць і ўсмешкі адно аднаго зрабілі гэты дзень казачным», — так Аліна Макляк успамінае Моладзевы баль, арганізаваны парафіяй св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ ў Мінску, які адбыўся 24 красавіка ў гасцінных сценах Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра.
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 1. Сёння распачынаюцца запісы на летнія выезды дзяцей «Канікулы з Богам». Для гэтага трэба прынесці запоўненую анкету. 2. З 1 кастрычніка 2022 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе трывае дзевяцімесячная навэнна духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Кожную першую суботу месяца вернікі з усёй Беларусі прыбываюць у Будслаў, каб далучыцца да гэтай духоўнай падрыхтоўкі. Мы як парафіяльная супольнасць таксама хочам узяць удзел у гэтай навэнне, таму зарашаем 6 мая на парафіяльную пілігрымку ў Будслаў. Выезд а 8.30, вяртанне а 18.00. Кошт 20 руб. (з абедам). 3. 27 мая адбудзецца парафіяльны сямейны баль, можна яшчэ запісацца. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
На выходных перад святам Божай Міласэрнасці «Эўхарыстычны Рух Маладых» здзейсніў свой вясенні выезд. Месцам трохдзённага супольнага прабывання стаў гасцінны Гудагай.
15 красавіка наш хор дзяцей «Божыя ягняткі» прыняў удзел у малітве праслаўлення ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў Мінску. Хор заспяваў «Вось ягняткі маладыя» і «Весяліся і пляскай у далоні».
1. З 1 кастрычніка 2022 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе трывае дзевяцімесячная навэнна духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Кожную першую суботу месяца вернікі з усёй Беларусі прыбываюць у Будслаў, каб далучыцца да гэтай духоўнай падрыхтоўкі. Мы як парафіяльная супольнасць таксама хочам узяць удзел у гэтай навэнне, таму запрашаем 6 мая ў парафіяльную пілігрымку ў Будслаў . Выезд а 8.30, вяртанне а 18.00. Кошт 20 руб. (з абедам).
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.