Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
6 студзеня (аўторак) — Урачыстасць Аб'яўлення Пана.
Святая Імша — а 7:00, 12:00 і 18:00.
Гэта “абавязковая” ўрачыстасць — вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння крэйды і кадзіла. Асвячонай крэйдай на дзвярах памяшканняў пішуцца літары К+М+В і актуальны год. Гэтыя літары азначаюць ініцыялы трох каралёў: Каспер, Мельхiёр i Бальтазар. У сярэднявеччы гэта разумелася па-іншаму. Надпіс «С+М+В» выражаў благаслаўленне: «Няхай Хрыстус благаславіць памяшканне!» («Christus mansionem benedicat»).
Пасля вечаровай Святой Імшы а 18:00 запрашаем на парафіяльнае калядаванне ў нашую капліцу. Запрашаем нашыя хоры, малітоўныя супольнасці і індывідуальных выканаўцаў. Прапановы спеваў просім выслаць кс. Алегу.
1. Ад 2 студзеня мы распачалі Каляду — душпастырскія наведванні нашых парафіянаў. Кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа запісацца на адпаведны дзень і час у адмысловым сшытку, які знойдзем на століку, выходзячы з капліцы
2. Сёння пасля Святой Імшы а 13:30 адбудзецца калядны канцэрт гурта Jolly Green. Сардэчна запрашаем!
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
4. У нядзелю 18 студзеня ў нашай парафіі адбудзецца VІІІ БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ. Запрашаем дзяцей і моладзь! Дзяцей запрашаем прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Жыццё святога Максімільяна Марыя Кольбэ”. Фармат малюнкаў — А3. Неабходна падпісаць імя, прозвішча і ўзрост, а таксама дадаць кароткае апісанне малюнка і што стала крыніцай натхнення. Свае работы трэба аддаць святарам або сёстрам да 16 студзеня. Вынікі будуць абвешчаны падчас Балю.
5. Ёсць новы нумар часопіса «Ave Maria» і газеты «Слова жыцця» — заахвочваем да чытання каталіцкай прэсы.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

