Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!

Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

 На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

 17 студзеня (субота) успамін св. Антонія, абата.

1. Дзякуем сем’ям, якія ўжо прынялі нас па Калядзе, дзякуем за супольную малітву, дзяленне жыццём, за складзеныя ахвяраванні і дары, якімі дзеліцеся. Кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа запісацца на адпаведны дзень і час у адмысловым сшытку на прыканцы капліцы.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. У нядзелю 18 студзеня адбудзецца IX парафіяльны Дзявяты парафіяльны Баль Усіх Святых.

4. 25 студзеня, у Нядзелю Божага слова, запрашаем усіх ахвотных да ўдзелу ў IV Мінскі Біблійны марафон

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.