У нядзелю 18 студзеня адбудзецца дзевяты парафіяльны Баль Усіх Святых. Сёлетняя тэма Балю — «Адвага супраць цемры». Месца правядзення — касцёл Маці Божай Будслаўскай (вул. Прытыцкага, 107а). Пачатак — а 15:00, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца а 14:15 (дольны касцёл).

Для ўдзелу трэба выбраць святога і падабраць адпаведны касцюм. Просім запісацца на Баль у сёстраў або па спасылцы: Рэгістрацыя IX Баль Усіх Святых

Можна прынесці печыва або бутэрброды на супольны пасілак.

Да гэтай падзеі будзе прымеркаваны конкурс малюнкаў для дзяцей і моладзі — «Жыццё святога Максімільяна МарыяКольбэ». Фармат малюнкаў — А3. Неабходна падпісаць імя, прозвішча і ўзрост, а таксама дадаць кароткае апісанне малюнка і што стала крыніцай натхнення. Свае работы трэба аддаць святарам або сёстрам да 16 студзеня. Вынікі будуць абвешчаны падчас Балю.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.