Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
24 студзеня – (панядзелак) успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла
Жыў у 1567 – 1622 гг., быў біскупам Жэневы. З’яўляецца аўтарам вядомай кнігі «Філатэя, або шлях да рэлігійнага жыцця». Заахвочваў свецкіх людзей да святасці, а таксама актыўна палемізаваў з кальвіністамі, спрыяючы адраджэнню каталіцтва ў сваёй айчыне. Захавалася каля 2100 яго лістоў, што сваім тэалагічна-аскетычным зместам уяўляюць вялікую каштоўнасць.
Разам са св. Жаннай Франсуазай дэ Шанталь заснаваў жаночы закон Адведзінаў НПМ. Памёр у Ліёне, быў пахаваны ў касцёле Наведзінаў НПМ у Анэсі. Св. Францішак быў папярэднікам сучаснага душпастырства і стварыў новую школу духоўнасці. У 1923 г. Папа Пій ХІ абвясціў святога апекуном каталіцкай прэсы.
25 студзеня – (аўторак) свята навяртання св. Паўла апостала
Навяртанне святога Паўла з’яўляецца адной з найважнейшых падзей у Касцёле. Саўл клапатлівы фарысей і пераследавацель Касцёла, па прычыне аб’яўлення яму Хрыста Уваскрослага каля брам Дамаска, стаў не толькі Яго вучнем, але і прысвяціў усё сваё жыццё распаўсюджванню Евангелля; вывеў Касцёл з абмежаванасці юдэйскай супольнасцю і прынёс святло Евангелля ў Еўропу, стаўшыся Апосталам Народаў.
26 студзеня – (серада) успамін Святых Цімафея і Ціта, біскупаў
Былі вучнямі і супрацоўнікамі св. апостала Паўла. Першы быў кіраўніком касцёла ў Эфесе, а другі — на Крыце. Ім былі накіраваны пасланні Апостала народаў, т. зв. «пастырскія», у якіх знаходзяцца дасканалыя парады для пастыраў і цудоўнае навучанне для ўсіх вернікаў.
28 студзеня (пятніца): Успамін Святога Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла
Св. Тамаш нарадзіўся каля 1225 г. Быў выхаванцам абацтва Монтэ Кассіно.
У маладым узросце ўступіў у ордэн дамініканаў. Вывучаў тэалогію ў Калоніі пад кіраўніцтвам Альберта Вялікага, а пасля ў Парыжы, дзе пасля сам выкладаў. З’яўляецца самым знакамітым прадстаўніком філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Яго галоўныя працы: “Сумма тэалогіі” і “Сумма супраць паганаў” з’яўляюцца арыгінальнай сінтэзай філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Напісаў таксама каментарый да Святога Пісання. Памёр 7 сакавіка 1274 г.
па дарозе на сабор у Ліоне. З’яўляецца заступнікам каталіцкіх школ.
1. Працягваем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. На працягу гэтага перыяду, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падаць картку з адрасам. Перад тым, як прыйсці да вас, мы патэлефануем і папярэдзім.
Адразу хочам вам падзякаваць за магчымасць наведаць вашыя памяшканні, за сведчанне веры, за адкрытасць.
2. Сёння пасля кожнай святой Імшы будзем збіраць ахвяраванні на рамонт даху магілёўскай катэдры.
Кожны аўторак а 18.45 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.