Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
31 студзеня (панядзелак): Успамін св. Яна Боска, прэзбітэра
2 лютага (серада): Свята Ахвяраване Пана
Святая Імша ў 7.00, 12.00, 19.00
Успамінаецца дзень, калі прынеслі Езуса ў святыню, каб выканаць прадпісанне Старога Запавету. Свята спаткання Хрыста з сваім народам адзначалася ў Ерузалеме з 5 веку, а ў 7 веку было прынята на Захадзе. Гэтым святам заканчваюцца ўрачыстасці, звязаныя з аб’яўленнем свету Слова Уцелаўлёнага. Згодна з традыцыяй у свята Ахвяравання Пана благаслаўляюцца свечкі, так званыя грамніцы.
3 лютага (чацвер): Успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка
Будзе адбывацца благаслаўленне свечак у гонар св. Блажэя і адмысловая малітва.
5 лютага (субота): Успамін Святой Агаты, панны і мучаніцы
Святая Агата (235-251) пасля прыняцця хросту пастанавіла жыць у чыстасці. Паводле падання адмовіла наместніку Сыцыліі, які прасіў яе рукі, чым абудзіла нянавісць і жаданне помсты рымскага намесніка. Прыняла мучаніцкую смерць у Катаніі. Яе культ распаўсюдзіўся ва ўсім Касцёле.
У дзень успаміну св. Агаты благаслаўляецца хлеб і вада. У малітве асвячэння прыпамінаецца, што св. Агата з’яўляецца асабліваю заступніцаю і апякункаю у небяспецы пажару.
На гэтым тыдні прыпадаюць:
- Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай.
- Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
- Святая Імша ў 7.00, 12.00, 19.00
- Таксама запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Адарацыя пачнецца пасля святой Імшы на 19.00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.
- Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
- Першая нядзеля месяца – у 13.30 Святая Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца.
Інтэнцыя жывога ружанца на люты: Молімся аб здароўі для хворых і Божае благаслаўленне для медычнага персанала.
1. Працягваем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. На працягу гэтага перыяду, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падаць картку з адрасам. Перад тым, як прыйсці да вас, мы патэлефануем і папярэдзім. Адразу хочам вам падзякаваць за магчымасць наведаць вашыя памяшканні, за сведчанне веры, за адкрытасць.
2. У мінулую нядзелю мы сабралі 750 рублёў на рамонт даху магілёўскай катэдры. Шчыра дзякуем за вашыя ахвяраванні.
3. Парафія Беззаганнага Зачацця НПМ у Мінску арганізоўвае аўтобусную пілігрымку у Росіцу. Пілігрымка адбудзецца ў суботу 19 лютага 2022 г.
Ад’езд ад станцыі метро “Усход” у 6.30, вяяртанне ў Мінск каля 21.00.
Ахвяраванне 35-40 рублёў (дзеці – бясплатна, студэнтам зніжкі).
Тэлефон для запісу +375 33 6017850 Людміла Смыковіч
Пробашч парафіі +375 29 2772550 а. Віталій Даніловіч МІС
Росіца – вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, дзе ў лютым 1943 г. разам з парафіянамі прынялі пакутніцкую смерць ксяндзы-марыяне благаслаўлёныя Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра. На ўспамін гэтай трагічнай падзеі штогод у лютым у Росіцкім Санктуарыі адбываецца ўрачыстая Святая Імша і працэсія да месца пакутніцкай смерці.
Запрашаем далучыцца да пілігрымкі
Кожны аўторак а 18.45 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду а 18.45 запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.