У нядзелю 16 студзеня ў дольнай зале касцёла Св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца пяты парафіяльны Баль Усіх Святых. Сёлетняя тэма балю — «Божае Нараджэнне ў маім жыцці». Пачатак у 15.00, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 14.00.

Просім запісацца на Баль у святароў або сёстраў. Можна прынесці печыва або бутэрброды на супольны перакус.

Прыгадаць як праходзіў Баль у мінулыя гады можна тут:

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.