У нядзелю 2 чэрвеня прайшла традыцыйная Эўхарыстычная працэсія Найсвяцейшага Цела Хрыста.
Распачалася яна пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы. У працэсіі прымалі ўдзел шмат святароў з розных парафій. Таксама ў працэсіі ішлі ў белых альбах дзеці, якія сёлета прынялі Першую святую Камунію. Прымалі ўдзел і нашыя скаўты, якія служылі на Святой Імшы, дапамагалі ў працэсіі і стаялі пры трэцім алтары з факеламі.