У нядзелю 26 мая адбылася важная і радасная падзея: дзецi нашай парафіі прыступілі першы раз у жыцці да Святой Камуніі і прынялі Цела Хрыста ў свае сэрцы.

Гэта падзея адбывалася ў два этапы: на Святой Імшы а 14 гадзіне i а 16 гадзіне ксёндз Андрэй Лысы ўдзяліў Святую Камунію 44 дзецям, якіх рыхтавалі да сакрамэнту Эўхарыстыі сястра Назарыя (першы год) i сястра Фаўстына (другi год).

Дзеці, якія прыходзілі напрацягу белага тыдня, кожны дзень атрымлівалі новы "гаджэт": малітоўнік, ружанец, памятка аб Святой Камуніі, асабістае благаславенне "дотык Езуса".

Падрыхтавала Марына Слесарчук
Фота: Ілона Смушко

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.