Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
2 (аўторак) – Урачыстасць НМП Будслаўскай – Апякункі Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.
1. На гэтым тыдні прыпадаюць:
• першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
• першая пятніца месяца - дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь). Дадатковая святая Імша а 12.00. У сувязі з урачыстасцю ў Будславе, пасля вечаровага набажэнства не будзе ўсяночнай адарацыі.
• першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства а 18.30.
• наступная нядзеля – першая месяца – молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на ліпень: Молімся аб пакліканнях да жыцця святарскага і манаскага. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
3. З 20 чэрвеня да 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2024-2025 навучальны год. Усе падрабязнасці на дашцы аб’яваў.
4. Ёсць новы нумар часопісу Дыялог, заахвочваем да чытання каталіцкай прэсы.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.