Навіны і аб’явы



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем 14 мая (чацвер): СВЯТА СВ. МАЦЕЯ, АПОСТАЛА. Пасля здрады і самазабойства Юды, аднаго з дванаццаці апосталаў, было вырашана выбраць на яго месца іншага. З двух кандыдатаў, якія належалі да ліку бліжэйшых вучняў Хрыста і Яго надзейных паслядоўнікаў, жэрабе выпала на Мацея, імя якога азначае «дар Ягвэ». Ён, хутчэй за ўсё, паходзіў з Бэтлеему і быў адным з 72 вучняў, пра якіх гаворыцца ў Евангеллі. Ён напэўна ўдзельнічаў ва ўсіх падзеях жыцця Хрыста, пачынаючы ад хросту ў Ярдане аж да ўваскрасення і спаслання Святога Духа. Пасля далучэння да супольнасці апосталаў Мацей навучаў у Юдэі, «за Эфіопіяй» і, магчыма, у Македоніі і Калхідзе (на Каўказе). Яму прыпісваюць шматлікія цуды. Адносна яго смерці існуюць дзве версіі. Паводле першай, Мацей памёр натуральнай смерцю ў Македоніі, а паводле другой, апостал вярнуўся ў Юдэю, дзе быў пабіты камянямі, і калі ён яшчэ жыў, нейкі жаўнер адсек яму галаву сякерай. У момант смерці яму было каля 63 гадоў. Святы Мацей лічыцца апекуном рамеснікаў, якія займаюцца будаўніцтвам, сталяроў, разьбяроў, кавалёў, а таксама ахоўнікам ад коклюшу і бясплоднасці.



Каб парафія магла выконваць сваю місію, яна павінна быць супольнасцю меншых супольнасцяў, так званых парафіяльных групаў. Гэтыя супольнасці з'яўляюцца сапраўднай праявай касцёльнай камуніі і асяродкамі евангелізацыі, якія дзейнічаюць у лучнасці са сваімі пастырамі. У нашай парафіі ўжо існуюць і паўстаюць новыя такія групы як для дзяцей і моладзі, так і для мужчын, жанчын, а таксама сужэнстваў. Знаёмцеся, выбірайце адпаведную супольнасць для сябе, далучайцеся. У вас ёсць новыя прапановы — таксама чакаем. Ёсць месца для кожнага, хто прагне пазнаваць, любіць і наследаваць Езуса Хрыста ў трэцім тысячагоддзі.



Спяшаемся пазнаёміць вас з чарговай прадстаўніцай моладзі парафіі – Ганнай Кабышавай, з якой мы сустрэліся, каб паразмаўляць пра яе жыццёвыя погляды, практыкаванне ў цнотах і прагненне святасці. Наша гераіня адкрытая на людзей, з радасцю дзеліцца сваімі сведчаннямі і думкамі. Шмат цытуе Біблію, але ў той жа час любіць гумар і абдымкі.



Падчас пандэміі, у такі незвычайны перыяд, шмат што змяняецца ў нашым жыцці, у нашых сэрцах. З’яўляюцца нейкія абмежаванні, складанасці. Мы абмяжоўваем кантакты, часам не можам нават абняць свайго сябра. З асаблівым выпрабаваннем сутыкнуліся многія вернікі, якія па прычыне небяспекі вымушаны заставацца дома і ўдзельнічаюць у святой Імшы толькі анлайн. Вядома, гэта няпростае рашэнне — адмовіцца ад таго, чаго сэрца так прагне. Нашыя парафіяне, якія цяпер бачаць цуд Эўхарыстыі толькі праз камп’ютары і смартфоны, напісалі невялікія лісты, у якіх распавядаюць, як яны перажываюць гэтую сітуацыю. Магчыма, іх сведчанні камусьці стануць падтрымкай на дарозе веры ў гэты складаны час, а камусьці дапамогуць пераасэнсаваць свае адносіны да Эўхарыстычнага Езуса і парафіяльнай супольнасці.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. Чацвёртая велікодная нядзеля называецца Нядзеляй Добрага Пастыра. У гэты дзень мы распачынаем таксама тыдзень малітваў аб святарскім і законным пакліканні да служэння ў Касцёле.



Знаёмцеся — Віктар, наш парафіянін, актыўны ўдзельнік хора Effata . Нядаўна яму споўнілася 65 гадоў.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 29 красавіка (серада): СВЯТА СВ. КАЦЯРЫНЫ СІЕНСКАЙ, ПАННЫ І ДОКТАРА КАСЦЁЛА, АПЯКУНКІ ЕЎРОПЫ. Кацярына Бенінказа нарадзілася ў 1347 г. і была 24-м дзіцем у сям’і фарбавальшчыка з Сіены (Цэнтральная Італія). Ва ўзросце 12 гадоў Кацярына, згодна з жаданнем бацькоў, павінна была выйсці замуж, аднак глыбокая рэлігійнасць і багатае ўнутранае жыццё схілілі яе да таго, каб уступіць у трэці закон дамініканаў. У кляштары Кацярына навучылася чытаць і пазнаёмілася з навукай Касцёла. Кнігі і стасункі з вялікімі законнікамі сфармавалі яе духоўнасць і адкрылі шлях да незвычайных містычных перажыванняў. Падчас падзелу Заходняга Касцёла Кацярына актыўна падтрымлівала законнага Папу і па яго просьбе пераехала ў Рым. Там яна і памерла ва ўзросце 33 гадоў, у апошнія гады жывячыся выключна Эўхарыстыяй. Яна пакінула мноства лістоў і «Трактат аб Божым Провідзе», дзе акрамя яе містычнага вопыту выказваецца таксама заклапочанасць станам тагачасанага Касцёла і грамадства.



У мінулую нядзелю Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі звярнулася да вернікаў з адпаведным лістом. «У гэтыя дні Касцёл святкуе Пасху — перамогу Езуса Хрыста над смерцю. Але святкаванне сёлета не такое, як звычайна: яно азмрочана падзеямі, звязанымі з сусветнай пандэміяй, — гаворыцца ў лісце. — Сотні тысяч людзей па ўсім свеце знаходзяцца ў шпіталях, дзе за іх жыццё змагаюцца медыкі — адданыя, але часта бездапаможныя перад абліччам бязлітаснай хваробы».



Мяне завуць Багдан, мне 13 гадоў, і я вучуся ў 7 класе гімназіі №43. Люблю гуляць у футбол, баскетбол і рухомыя гульні, таксама я скаўт. Люблю быць у цэнтры ўвагі.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 23 красавіка (чацвер): Успамін Святога Юрыя, мучаніка. Паводле падання, Святы Юрый быў рымскім воінам, які паходзіў з Лідзіі і быў хрысціянінам. Каля 300 г. ён уступіў у войска цэзара Дыяклетыяна і дасягнуў вялікіх поспехаў у службе. Аднак з-за сваёй веры ў Хрыста быў арыштаваны і аддадзены на катаванні. Ён прыняў мучаніцкую смерць у Нікамедыі (па іншых звестках — у Кападокіі) паміж 304 і 305 гг. Святы Юрый быў надзвычай папулярны таксама і на нашых землях і асабліва ўшаноўваўся земляробамі. На свята ў яго гонар прыгонным сялянам дазвалялася змяняць гаспадароў. Выява святога Юрыя, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры. У гэты дзень Папа Францішак і біскуп Юрый Касабуцкі святкуюць свае імяніны.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.