Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

У нашай капліцы ў часе Вялікага посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы:

Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне. Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00.
Песні Жальбы – у нядзелю перад Св. Імшой на 9.00 (а 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (а 11.45).
• Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30. Вечарам а 19.00 – крыжовы шлях і магчымасць прыняць Святую Камунію. На гэтым тыдні ў пятніцу 14 сакавіка запрашаем парафіяльную супольнасць “Суполкі Маці Божай END” прыгатаваць і прачытаць разважанні на набажэнства крыжовага шляху.
Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца 3-6 красавіка.

1. У часе Вялікана Посту, заахвочваем усіх паклапаціцца пра сваіх блізкіх хворых і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара
з сакрамэнтамі ў дом хворага.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. Сёння пасля вечаровай Святой Імшы запрашаем вас на сустрэчу з Паўлінай Гардзіенка – хрысціянскай спявачкай, якая піша свае спевы пра Бога і праз іх і іх гісторыі хоча падзяліцца Божай любоўю. Гэта будзе час, калі вы зможаце адчуць, як Бог дзейнічае ў нашым жыцці нават праз простыя моманты. Кожны спеў і кожнае слова закліканы натхніць, сагрэць сэрца і дапамагчы вам убачыць святло там, дзе яго раней не заўважалі. Прыходзьце, каб памаліцца разам, каб шукаць дабро, радасць і сілы для змен у сваім жыцці!

4. Сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю духоўнасць, любоў i ўзаемапаразуменне, запрашаем далучыцца да пілатажнай суполкі END. Зацікаўленых просім скантактавацца з кс. Алегам.

5. Дарослыя, якія жадаюць прыняць сакрамэнт канфірмацыі, які будзе ўдзелены 4 мая, запрашаем запісацца ў сакрыстыі і там даведацца пра падрабязнасці прыгатавання.

6. Ёсць новы нумар часопісу “Ave Maria”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.