Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні прыпадае
• першая субота месяца, дзень ушанавання Беззаганнага Сэрца Марыі. Адмысловае ружанцовае набажэнства адбудзецца а 18.15.
У гэты дзень 1 сакавіка сем’і END запрашаюць далучыцца да аўтобуснай пілігрымкі ў Баруны. Яшчэ ёсць вольныя месцы. Усе падрабязнасці ў сакрыстыі.
• наступная нядзеля – першая месяца – молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на сакавік: Молімся аб дар здароўя для Папы Францішка, таксама аб плённым і глыбокім перажыванні часу Вялікага Посту для нашай супольнасці парафіяльнай.
1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
2. Сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю духоўнасць, любоў i ўзаемапаразуменне, запрашаем далучыцца да пілатажнай суполкі END. Зацікаўленых просім скантактавацца з кс. Алегам.
3. Дарослыя, якія жадаюць прыняць сакрамэнт канфірмацыі, які будзе ўдзедены 4 мая, запрашаем запісацца ў сакрыстыі і там даведацца пра падрабязнасці прыгатавання.
4. Ёсць новы нумар часопісу “Дыялог”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.