Навіны і аб’явы



Пілігрымка гэта заўсёды ахвяра. Але не кожная ахвяра, павінна быць сумнай і панурай. Асабліва калі гэтай  ахвярай з'яўляецца пілігрымка ў Будслаў. Малітва і песні. Шмат усмешак і радасць не гледзячы на боль стомленных і сцёртых да крыві ног. Што, асабліва ўспамінаюць нашы пілігрымы?



Раскоша любов і Езу, калі прагненне любіць Цябе з'яўляецца такой раскошай, то чым жа будзе валоданне любоўю і жыццё ёю?   Святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езус Дзе сустрэць гэту вялікую святую і Доктара паўсюднага Касцёла? Ці можна вярнуцца ў той кароткі час паміж 1873 і 1897 гадамі, калі яна жыла? Немагчыма. Святая Тэрэза знайшла лепшае выйсце – пілігрымаваць самой: з году ў год, з краіны ў краіну. Гэтым летам яна наведвае Беларусь. У дзень Маці Божай Будслаўскай мы сустракалі яе ў капліцы парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыя Кольбэ. У дзень, калі з удзячнасцю ўспаміналі 400-гадовую апеку Марыі ў вобразе Маці Божай Будслаўскай над нашай краінай, у дзень малітваў да святога Антонія Падуанскага з Дзіцяткам Езусам на руках, у маленькую драўляную каплічку прыйшла святая Тэрэзка. Завітала так, як і жыла – без пафасу, проста, даверліва, рэальна, нібы прадбачыла гэты дзень даўным-даўно.



Сёлятняя  ХХІІІ пешая пілігрымка «Мінск — Будслаў»  адмысловая - таму, што пілігрымы накіроваючыся да Будслава ідуць да вобраза Маці Божай Будслаўскай, які ў гэтым годзе святкуе юбілейную ўрачыстасць - 400-годдзе прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай да  будслаўскага санктуарыя .



1. Дзякую ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, прыбіранне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:  3 чэрвеня (панядзелак): Успамін Святога Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.



19 мая ў нашай парафіі адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі - 14 дзяцей першы раз у сваім жыцці прынялі Езуса ў Эўхарыстыі.



22 мая гэта дзень 3 гадавіны асвячэння нашай капліцы. Тры гады здаецца не так шмат - аднак азіраючыся назад, дасканала відаць колькі ўсяго было зроблена. Капліца - гэта не толькі будынак, але перш за ўсё людзі, якія належаць да нашай парафіі, якія моляцца ў гэтым мейсцы. Людзі, якія ўклалі часціцу сябе ў тое, што належыць ужо не толькі ім, але перш за ўсё самому Богу. 

Таму ў гэты дзень, запрашаю ўсіх вернікаў, сяброў і проста тым каму не абыякава наша капліца, на праслаўленне Бога ў ёй вечарам 22 мая ў 19 гадзін. 

Пасля св. Імшы адбудзецца медыяльная прэзентацыя гісторыі нашай капліцы.

Сардэчна запрашаем!!!




 19 мая а 12 гадзіне ў нашай парафіі адбудзецца ўрачыстасць І Святой Камуніі. 



Вось і прайшоў Вялікі Тыдзень і Вялікдзень. Запрашаю ўсіх жадаючых у суботу  13 красавіка на 16 гадзін да капліцы каб прыбраць яе. Дзякую ўсім тым, хто прычыніўся да святочнай падрыхтоўкі нашай святыні.  




Парафіяльныя аб’явы


1 Шчыра дзякую вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, прыбіранне капліцы. Няхай Бог Вам адудзячыць і ўсім Вам благаславіць.

2 Сённяшня нядзеля Мукі Пана альбо Пальмовая Нядзеля ўводзіць нас у таямніцу Вялікага Тыдня. У нашых малітоўных разважаннях набліжаемся да таямніцы Мукі нашага Пана Езуса Хрыста.

3 На гэтым тыдні ў панядзелак, аўторак і сераду Імша Святая ўвечары ў 19.00.

4 У сераду вечарам пасля Святой Імшы запрашаю ахвотных папрацаваць у капліпы і падрыхтаваць яе на Святы Пасхальны Трыдуум. За кожную аказанаю дапамогу сардэчна Вам усім дзякую.


5 28 сакавіка – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР.

  • Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00. Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.

6 29 сакавіка – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА.

  • Капліца будзе адчынена ў 10.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • У 18.30 Крыжовы шлях. Пасля яго заканчэння распачнецца Літургія Вялікай Пятніцы: чытанне Мукі Пана, адарацыя Крыжа, Святая Камунія.
  • На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 22.00.

7 30 сакавіка – ВЯЛІКАЯ СУБОТА.

  • Капліца будзе адчынена ў 10.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • Асвячэнне страваў на Вялікодны стол адбудзецца ў 11.00, 13.00 і 15.00. Асабліва запрашаю ўсіх Вас на 11.00, бо ў гэтую гадзіну да нас прыедзе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
  • Пасхальная Вігілія распачнецца ў нашай капліцы ў 21.00. На гэтую ўрачыстую Святую Імшу калі ласка ўзяць з сабою свечкі.
  • Пасля Пасхальнай Вігіліі чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праз усю ноч.

8 31 сакавіка – ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА.

  • Урачыстая працэсія і Святая Імша ў 6.00.
  • Наступныя Імшы ў 12.00 і 18.00.

9 На працягу гэтага тыдня можна скарыстаць з Сакрамэнту Пакуты, прыступіць да споведзі, перад кожнай Святой Імшой, а ў Вялікую Пятніцу і Вялікую Суботу таксама і на працягу дня.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.