Навіны і аб’явы
У вігілійны вечар дзеці і моладзь дапамаглі нам дакрануцца таямніцы Божага Нараджэння. Яны прадставілі батлейку ''Свабоднае месца'', тым самым узгадалі гісторыю прыйсця на зямлю Езуса Хрыста.
Віншуем са Святам Божага Нараджэння. Няхай нованароджаны Езус пераменяе нашыя сэрцы, няхай валадарыць ў іх Божы супакой, згода і добразычлівасць, няхай жыццё кожнага з нас пераменіцца да лепшага.
Адвэнтавыя рэкалекцыі праходзяць з 21 па 23 снежня, іх праводзіць кс. Андрэй Лысы SChr.
- Дзень трэці. Кім я ёсць і ў чым мая надзея.
- Дзень другі. Любоў.
- Дзень першы. Нашая вера.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог благаславіць вам і вашым блізкім за вашую дабрыню і шчодрасць.
24 снежня (серада)
- 6.45 – Святая Імша РАРАТЫ
- 20:30 – Батлейка
- 21.00 – Вігілійная святая Імша з удзелам дзяцей (Пастэрка)
- 23.00 – Вігілійная святая Імша (Пастэрка)
- 25 снежня (чацвер): УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
- 8.00 – Святочная святая Імша
- 10.30 – Святочна святая Імша з удзелам дзяцей
- 12.00 – Святочная святая Імша (транслюецца онлайн)
- 18.00 – Святочная святая Імша
- 27 снежня (субота): Парафіяльная ўрачыстасць Святога Яна, Апостала і Евангеліста
- 12.00 – Урачыстая адпустовая святая Імша і благаслаўленне віна
- 19.00 – Святая Імша
Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 21 па 23 снежня іх будзе праводзіць кс. Андрэй Лысы SChr, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Познані.
Расклад рэкалекцыйных імшаў:
- 21 снежня (нядзеля) - 8.00, 10.30, 12.00, 18.00
- 22 снежня (панядзелак) - 12.00, 19.00
- 23 снежня (аўторак) - 12.00, 19.00
У суботу 20 снежня пасля вечаровай святой Імшы адбудуцца выбары ў Парафіяльную раду.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог благаславіць вам і вашым блізкім за вашую дабрыню і шчодрасць.
Сардэчна дзякем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і за іншую аказаную дапамогу, за складзеныя сёння ахвяраванні. Няхай добры Бог благаславіць Вам і вашым сем’ям.
Падчас Адвэнту кожную сераду і пятніцу ў 6.45 раніцы маленькія і дарослыя парафіяне прыходзяць з запаленымі свечкамі на святую Імшу ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.